Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Дошка гонару на 26 ліпеня 2011 года

28.07.2011
Раённы выканаўчы камітэт, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання, райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 26 ліпеня 2011 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна “Лексіён-570” у складзе Сяргея Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Андрэя Міхайлавіча МІЦЬКО з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 271 га і намалаціў 794 тоны. Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Вадзіма Мікалаевіча і Алега Мікалаевіча СЕЧКАЎ з ААТ “Семежава”, які ўбраў 169 га і намалаціў 423 тоны. Экіпаж камбайна “Акрас” у складзе Міхаіла Міхайлавіча ДАРАШЭВІЧА і Мікалая Анатольевіча МІХАЙЛОЎСКАГА з ААТ “Старыца-Агра”, які ўбраў 105 га і намалаціў 419 тон. СЯРОД ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Сяргей Львовіч МЫСЛІЦКІ з ААТ “Старыца-Агра”, які на МАЗ-5551 перавёз 631 тону зерня. Анатоль Мікалаевіч АБРАМЧЫК з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53Б перавёз 372 тоны. Раённы выканаўчы камітэт, аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам ГА “БРСМ” падвялі вынікі спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод удзельнікаў уборачнай кампаніі па стане на 26 ліпеня 2011 года. ПЕРАМОЖЦАМІ ПРЫЗНАНЫ: Экіпаж камбайна КЗС-1218 у складзе Алега Аляксандравіча ПЯЦІГОРЦА і Аляксея Сяргеевіча АСТАХАВА з ААТ “Ціміразеўскі”, які ўбраў 195 га і намалаціў 597 тон. Экіпаж камбайна КЗС-10 у складзе Аляксея Мікалаевіча МАЛІНОЎСКАГА і Сяргея Вячаслававіча ЛОЙКІ з ААТ “Скабін”, які ўбраў 62 га і намалаціў 282 тоны. СЯРОД МАЛАДЫХ ВАДЗІЦЕЛЯЎ ВЫЗНАЧЫЛІСЯ: Аляксей Сяргеевіч КАПАЧЭЎСКІ з ААТ “Ціміразеўскі”, які на МАЗ-5551 перавёз 505 тон зерня. Сяргей Мікалаевіч ТУРЭЙКА з ААТ “Ціміразеўскі”, які на ГАЗ-53Б перавёз 309 тон.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей