Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

Несмотря на погоду в ОАО "Тимирязевский" стремятся ускорить уборку трав первого укоса

12.06.2020
Своечасовая ўборка траў першым укосам дазваляе атрымаць дадаткова не толькі другі, але і трэці ўкосы. Таму, нягледзячы на капрызы надвор’я, ціміразеўцы стараюцца нагнаць упушчанае. У параўнанні з мінулым годам, калі на іх рахунку было ўжо па 7,4 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, сёлета гэты паказчык роўна напалову меншы. Некалькі дзён назад даводзілася назіраць, як механізатары дружна спраўляліся з нечаканай перашкодай, што ім стварылі мінулая непагадзь і балоцісты ўчастак, на якім вялася ўборка траў. Адначасова загразлі ў вязкай мокрай глебе трактар з касілкай і корманарыхтоўчы комплекс. Каб выцягнуць іх з багністай пасткі, давялося нават стварыць сапраўдны аўтапоезд, а дакладней трактарапоезд. У ланцужок счапілі магутны энерганасычаны трактар і Амкадор, і толькі так удалося зрушыць з месца КВК. На скошванні траў задзейнічаны дзве дзевяціметровыя касілкі пад кіраўніцтвам Мікалая Лапоткі і Сяргея Новіка. «Касіць — адно задавальненне», — адзначае Мікалай Лапотка, які старанна ўкладвае траву ў пакосы на палетку за в. Жабчава. [caption id="attachment_90370" align="aligncenter" width="840"] ■ Механізатар ААТ «Ціміразеўскі» Мікалай Лапотка заняты на кашэнні траў[/caption] Люцэрна падсохне, і крыху падвяленую масу пры неабходнасці паднімуць граблямі, а затым у работу ўступяць корманарыхтоўчыя комплексы. На іх працуюць вопытныя механізатары, якія дакладна ведаюць сваю справу. І ў Івана Лазука, і ў Уладзіміра Казакевіча за плячыма не адна корманарыхтоўчая кампанія (дарэчы, Уладзімір — адзін з лепшых механізатараў гаспадаркі, сёлета яго імя занесена на раённую Дошку гонару). Магутная тэхніка пад іх кіраўніцтвам старанна падбірае і здрабняе травяную масу, якая імкліва сыплецца ў кузавы аўтамабіляў і трактарныя прычэпы. А іх на адвозе задзейнічана не менш за дзесяць. [caption id="attachment_90364" align="aligncenter" width="700"] ■ На мосціку корманарыхтоўчага комплексу Іван Лазук[/caption] [caption id="attachment_90365" align="aligncenter" width="840"] ■ Майстар корманарыхтоўчай справы Уладзімір Казакевіч[/caption] На тэрыторыі фермы, ля сянажна-сіласнай траншэі, травяную масу ўжо чакае наступная аперацыя. Цяжкагрузныя магутныя трактары, нібы шматтонныя прасы, трамбуюць зялёную падушку, дабіваючыся таго, каб якасныя паказчыкі будучага корму былі ў норме. За вільготнасцю і тэмпературай у траншэі сочаць пастаянна, для гэтага набыты спецыяльныя прыборы. Механізатары Анатоль Дубовік і Віктар Корзун працуюць на сваіх Амкадорах на трамбоўцы па дванаццаць гадзін, а ўвечары іх змяняе Аляксандр Дзелюковіч. Яго змена — начная. На закладку кожнай траншэі адводзіцца не больш за тры дні. — Работа манатонная, але вельмі патрэбная, — дзеліцца Анатоль Дубовік. — Скажу, няпроста цэлы дзень ездзіць узад-уперад на невялікім па плошчы ўчастку. Але разумееш, што твая справа ідзе на агульную карысць, таму і стараешся выконваць яе добрасумленна. [caption id="attachment_90363" align="aligncenter" width="700"] ■ На трамбоўцы заняты Анатоль Дубовік[/caption] У ААТ «Ціміразеўскі» Анатоль пяты год — ра-зам з сям’ёй вырашылі пераехаць на радзіму жонкі. Ім выдзелілі дом, у якім да восені, спадзяецца мужчына, павінны закончыцца рамонтныя работы. Тады можна будзе туды засяліцца і ствараць свой утульны куток. У сям’і падрастае сынок — сёлета скончыў чатыры класы мясцовай школы. Так што ёсць для каго старацца. А ўвогуле перад аграрыямі гаспадаркі стаіць задача ўбраць травы першым укосам з 3000 гектараў. Пакуль што ідзе назапашванне сенажу. Як расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Галко, распачалі з уборкі злакавых траў. Першыя закла-дзеныя траншэі — на МТФ «Садавічы» і «Бучаціна» — змяшчаюць больш за дзве тысячы кожная. Усяго ж на рахунку ціміразеўскіх земляробаў на 11 чэрвеня было 7050 тон сенажу (39% да плана). Практыкуюць назапашванне гэтага віду корму не толькі ў траншэях, але і ў рулонах (ужо ёсць 360 тон). Прэс-падборшчык-абмотвальнік заўсёды напагатове, падрыхтаваны і ўсе неабходныя матэрыялы. А Сяргей Галко працягвае дзяліцца планамі: «Ужо настаў час рыхтаваць спажыўны корм і з люцэрны. Гэта культура мае большы патэнцыял, паколькі корм з яе атрымліваецца багатым на вітаміны, пратэін і добра паядаецца жывёлай. Першыя гектары гэтай культуры скасілі ў Садавічах. Так што з усталяваннем добрага надвор’я тэхніка пяройдзе на гэты палетак». Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей