Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Выпускники Слободокучинской средней школы присоединились к Всебелорусской акции «Спасибо, учитель, спасибо школа!»

12.06.2020
Выпуск 2020 года. Яны малайцы, не скарыліся перад эпідэміялагічнымі абставінамі. Прыходзілі на заняткі і паказвалі выдатныя веды.  Выпускнікі 11 класа аднадушна прынялі рашэнне актывізаваць работу ў межах рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі «Вялікай Перамозе – 75!». 9 мая ў Дзень Перамогі разам з настаўнікамі выйшлі на мітынг, аддаючы павагу тым, хто прынёс мірнае неба над роднай краінай. А яшчэ разам з членамі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» праводзілі Урокі мужнасці і патрыятызму «Юнгі Перамогі», «Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна», займаліся добраўпарадкаваннем брацкіх пахаванняў. [caption id="attachment_90350" align="aligncenter" width="840"] ■ Выпускнікі Слабадакучынскай СШ з настаўнікамі[/caption] Як члены БРСМ, правялі таварыскі матч па міні-футболе памяці дырэктара школы і франтавіка Івана Трацэўскага паміж камандамі выпускнікоў 9 і 11 класаў. Яны ўдзячны педагагічнаму калектыву за падтрымку і прафесіяналізм. Пасля апошняга школьнага экзамену па гісторыі Беларусі выпускнікі сфатаграфаваліся на памяць з педагогамі, якія прымалі ў іх іспыты: С.К. Астрэйкай, настаўніцай гісторыі Песачанскай СШ, В.П. Кандыбовіч, дырэктарам Слабадакучынскай СШ, Н.Л. Бохан, настаўніцай геаграфіі, Б.М. Дзенісюком, намеснікам дырэктара Слабадакучынскай СШ. Барыс ДЗЕНІСЮК, член ГА «Беларускі саюз журналістаў»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей