Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

26

В Копыле уже ведется активная подготовка ко Дню белорусской письменности и областным "Дожинкам-2021"

09.06.2020
У Капылі ў першую нядзелю верасня 2021 года пройдзе XXVІІІ Дзень беларускага пісьменства, а праз некалькі тыдняў горад стане сталіцай абласных «Дажынак-2021». Да святаў яшчэ больш чым год, але падрыхтоўка ўжо вядзецца. Арганізаваны і працуюць абласны і раённы штабы па правядзенні мерапрыемстваў, на якіх абмяркоўваюцца пытанні, што ўзнікаюць. — Дзень беларускага пiсьменства — вельмi важная падзея для нашага горада, таму i падрыхтоўка да яго вядзецца маштабная, — адзначае намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Аляксандр Дубіна. — Для нас — вялiкi гонар прымаць свята, а заадно i добрая магчымасць «падцягнуць» Капыль да больш высокага ўзроўню, зрабiць горад зручным для жыхароў. Падрыхтоўка праходзіць у штатным рэжыме і з такім разлікам, каб за адведзены час выканаць бягучы рамонт, капітальна адрамантаваць усе аб’екты жыллёвага фонду горада, вызначаныя праграмай. Рамонт з элементамі мадэрнізацыі чакае многія сацыяльныя аб’екты і жылыя дамы. Будуць абноўлены фасады раённага цэнтра культуры, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна, Дзіцячай школы мастацтваў, раённага краязнаўчага музея, некаторых будынкаў райвыканкама. [caption id="attachment_90221" align="aligncenter" width="840"] Рамонт будынку ААТ "Капыльскі РКБА"[/caption] Ужо новы выгляд мае фасад СШ № 3 г. Капыля, будзе праведзены рамонт і ў фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Вядуцца ўнутраныя рамонтныя работы на адным з асноўных аб’ектаў — дзіцячай бібліятэцы. [caption id="attachment_90231" align="aligncenter" width="840"] ■ Знешні выгляд дзіцячай бібліятэкі – аднаго з асноўных аб'ектаў, адкрыццё якога прымеркавана да Дня беларускага пісьменства[/caption] [caption id="attachment_90230" align="aligncenter" width="840"] ■ У будынку дзіцячай бібліятэкі вядуцца ўнутраныя работы[/caption] Тут жа зараз займаюцца пускам і наладкай міні-кацельні. Завяршаецца капітальны рамонт жылых дамоў па вул. Савецкай і 50 год БССР. [caption id="attachment_90222" align="aligncenter" width="840"] Рамонт дома па вул. 50 год БССР[/caption] Словам, Капыль становіцца больш сучасным i зручным для жыцця. Сёння на вачах мяняецца яго iнфраструктура, добраўпарадкоўваюцца вулiцы, робяцца тратуары i дарожкi, мяняецца асвятленне і г.д. Больш зручнай для пешаходаў становіцца вуліца Партызанская, дзе ўкладваюцца новыя тратуары, праз некаторы час на мосце будзе ўстаноўлена дэкаратыўная агароджа з каванымі элементамі па індывідуальным праекце. [caption id="attachment_90229" align="aligncenter" width="840"] ■ Ідзе ўкладка бардзюраў па вул. Партызанскай[/caption] Паблізу, паміж вул. Партызанскай і санаторным яслямі-садам, засыпаецца катлаван і рыхтуецца тэрыторыя пад аўтамабільную стаянку. З другога боку да вул. Трактарнай вядзецца добраўпарадкаванне ракі Каменкі. Часткова адрамантаваны тратуарныя дарожкі па вул. Максіма Горкага, ідзе бягучы рамонт з адводам ліўневых вод і асфальтаваннем праезнай часткі вул. Трактарнай.   Распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на капітальны рамонт вул. Пралетарскай, Трактарнай (з аднайменным завулкам) і моста па гэтай жа вуліцы, на рамонт інтэрната па вул. Замкавай, 1. Складзены каштарысы на бягучы рамонт жыллёвага фонду. Мяркуецца, што ён будзе праведзены па вул. Партызанскай у дамах №№ 1, 3, 5А, 7, 27, 29, 31, 35, 37, 39, па вул. Цімкавіцкай, дамы 7 і 15, па вул. Пралетарскай, 11. Акрамя гэтага запланавана правядзенне бягучага рамонту шэрага ўчасткаў вулічна-дарожнай сеткі, гасцініцы, прыдамавых тэрыторый (вул. Партызанская, 5А, Пралетарская, 39, Замкавая, 3). Выканана дакументацыя на будаўніцтва водаправодных сетак (агульная працягласць 3668 пагонных метраў) і рэканструкцыю сістэмы каналізацыі горада (4396 п.м). Запланавана абустройства аўтастаянкі каля ЦРБ плошчай 3000 кв. м. — Капыляне павінны зрабіць усё магчымае, каб свята прайшло на самым высокім узроўні, пакінула яркі след у гісторыі правядзення Дзён беларускага пісьменства, — адзначыў Аляксандр Дубіна. — У працу па добраўпарадкаванні райцэнтра павінны актыўна ўключыцца ўсе прадпрыемствы, арганізацыі, установы раёна і само насельніцтва горада. За падрыхтоўчы перыяд неабходна ўсім папрацаваць так, каб вынік той работы застаўся на доўгія гады. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей