29
К концу года планируется построить 6 молочных ферм в Копыльском районе
08.06.2020
Гэта будуць сучасныя кароўнікі (кожны на 200 жывёла-месцаў) з даільна-малочнымі блокамі, дзе дойны статак будзе знаходзіцца на бяспрывязным утрыманні.
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, работы вядуцца ў ААТ «Прагрэс 2010» (аг. Пацейкі), КСУП «Доктаравічы» (аг. Н. Доктаравічы), ААТ «Ціміразеўскі» (в. Бучаціна), УП «ПІК-Лясное» (в. Рымашы), СГФ «Руднае» (аг. Браткава).
На бліжэйшую перспектыву запланавана распачаць будаўніцтва новага МТК у ААТ «Піянер-Агра» (в. Чырвоны Партызан).
Маргарыта САКОВІЧ
Поделиться
Комментарии