На працягу трох тыдняў у рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!" ратавальнікі Капыльскага РАНС вядуць прафілактычную працу з бацькамі, каб прадухіліць надзвычайныя сітуацыі з удзелам дзяцей.

Адным з такіх спосабаў з'яўляецца раздача наглядна-выяўленчай прадукцыі, каб данесці навучальную інфармацыю да насельніцтва. Гэта дазволіць наглядна вывучыць ці ўсё ў іх доме прадугледжана для бяспекі дзяцей. Работнік Капыльскага РАНС Таццяна Балажынская разам з членам МААП Вячаславам Счастным і актывістам КЮВП Дзмітрыем Сікорскім адправілі бяспечную карэспандэнцыю.

Буклеты апусцілі ў кожную паштовую скрыню, а гэта значыць, што яна дойдзе да свайго адрасата.
Капыльскі РАНС
Комментарии