Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

51

ЭКРАН ЖНIВА па стане на 22 лiпеня

25.07.2011
Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 4320 га збожжавых і зернебабовых, што складае 11,6%. Намалочана 15555,1 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 36 ц/га. Лепшыя вынікі жніва паказваюць ААТ “Скабін” — абмалочана 31,3 % да плана, ф-л “Лакнея” — 28,2 %, ААТ “Старыца-Агра” — 24,3 %. Самая высокая ўра- джайнасць у ААТ “Семежава” — 50,8 ц/га, “Піянер-Агра” — 50,1 ц/га. Першым у раёне выканала план па здачы пшаніцы дзяржаве ААТ «Скабін» — 850 тон. Тысячу і больш тон збожжа намалацілі сем сельгаспрадпрыемстваў: у ААТ “Старыца-Агра” намалот складае 2066,5 тон, з якіх 1600 тон сплюшчана. Азімы рапс у раёне ўбраны на 89% плошчаў. Намалочана 8187 тон пры ўраджайнасці 20 ц/га. Найлепш урадзіла гэта культура ў ААТ “Старыца-Агра” (32,1 ц/га), ААТ “Піянер-Агра” (31,9 ц/га), ААТ “П-з “Дусаеў- шчына” (25,4 ц/га). Рэалізавана дзяржаве 5658 тон з 7000 неабходных. Выканалі і перавыканалі планавае заданне па здачы рапсу 9 гаспадарак.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей