27 ліпеня 2011 года з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з
начальнікам сектара занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Іванам Мікалаевічам БАБКО.
Як беспрацоўнаму набыць новую спецыяльнасць? Ці аказвае дзяржава падтрымку людзям, якія жадаюць стаць індывідуальнымі прадпрымальнікамі? Якія вакансіі ёсць у раёне? На гэтыя і іншыя пытанні, якія тычацца занятасці насельніцтва, вам адкажа кампетэнтны спецыяліст.
Звяртайцеся ў вызначаны час па нумары 55-2-06.
Комментарии