140
Работа по наведению порядка на земле на территории Копыльского сельсовета продолжается и в мае
25.05.2020
Работа Капыльскага сельвыканкама па навядзенні парадку на зямлі на працягу мая ў першую чаргу накіравана на барацьбу з інвазіўнымі раслінамі.
Як паведаміла старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка, заарана 10 сотак залатарніку ў в. Якубавічы, праведзена пратручванне хімічным спосабам каля аднаго гектара плантацый баршчэўніку Сасноўскага ў в. Чырвоны Партызан каля дарогі на грамадзянскія могілкі, на землях агульнага карыстання ў в. Вусава, па вуліцах Зарэчча і Маладзёжнай у аграгарадку Мажа.
З 8 мая пачалося абкошванне тэрыторый. Тэндар на добраўпарадкаванне выйграла Капыльская ЖКГ, для гэтай мэты прыняты на работу тры чалавекі. На дадзены момант праведзена абкошванне дзевяці могілак, трох дзіцячых пляцовак, зямель агульнага карыстання ў аграгарадках Мажа, Скабін, вёсках Дусаеўшчына, Вялешына, Мазалі, Кель, Нізкавічы, Стары Капыль, Аножкі, Вусава.
Заканчваюцца работы па зносе пустуючага дома па вуліцы Роскаш у вёсцы Нізкавічы. Гэтым займаўся мясцовы фермер Міладзін Лучыч. Засталося толькі захаваць рэшткі і вывезці смецце.
На працягу красавіка-мая былі агароджаны пляцоўкі для збору смецця на могілках у Аргелаўшчыне (таксама ўстаноўлена 18 м новай агароджы) і Каменцы (праведзены рамонт агароджы).
У бліжэйшы час плануецца прадоўжыць добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі па вуліцы Зарэчча ў Мажы. Ужо высаджана каля 300 дрэўцаў. Рукамі навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага каледжа, Мажскага ВПК дзіцячы сад-пачатковая школа і жыхароў населенага пункта ствараюцца клумбы.
Сяргей КОЗЕЛ
Поделиться
Комментарии