Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Главный редактор газеты "Слава Працы" Мария Шеина была награждена Почетной грамотой Минского облисполкома

22.05.2020
Галоўны рэдактар газеты «Слава працы» Марыя Уладзіміраўна Шэіна ўзнагароджана Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Высокай узнагароды кіраўнік рэдакцыі ўдастоена за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Мінскай вобласці. Ганаровую грамату са словамі віншавання і пажадання ўсіх даброт на сумесным пасяджэнні Прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта ўручыў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. Сяргей Міхайлавіч адзначыў, што ў год святкавання 90-годдзя з дня выхаду першага нумара капыльскай раённай газеты такая высокая адзнака працы яе кіраўніка – гэта і прызнанне таго, што «Слава працы» займае дастойнае месца ў інфармацыйнай прасторы Міншчыны. Больш за сорак гадоў Марыя Уладзіміраўна аддала прафесіі журналіста, заўсёды трымае руку на пульсе жыцця раёна, шчодра дзеліцца з калегамі сваімі ведамі і вопытам. Віншуем яе з заслужанай узнагародай! Калектыў рэдакцыі газеты «Слава працы»

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей