Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

55

Не пакінуць без увагі

20.07.2011
Як адзначае старшыня Слабада-Кучынскага сельвыканкама Нэлі Гусева (на здымку), сёлета за І паўгоддзе зарэгістравана 12 зваротаў у сельвыканкам (летась было 9), затое зменшылася іх колькасць у сродкі масавай інфармацыі і вышэйстаячыя арганізацыі – 1 супраць 8 у мінулым годзе. У першую чаргу пытанні тычацца стану і спілоўвання аварыйна-небяспечных дрэў. Звяртаюцца і сацыяльна не абароненыя грамадзяне па матэрыяльную дапамогу, па арганізацыйных пытаннях. Безумоўна, большасць праблем удаецца вырашыць на месцы. Напрыклад, адзін з апошніх зваротаў двух сямей з в. Чарнічнае па падвозе дзяцей у дзіцячы сад падчас канікулаў пры дапамозе ААТ “Старыца-Агра” атрымаў станоўчы вынік. Адной з гэтых сем’яў таксама дапамаглі кансультатыўна па афармленні дакументаў на адрасную сацыяльную і гуманітарную дапамогу. Летась абслугоў- ванне дарог у населеных пунктах было перададзена ДРБУ-124. Гэта дазволіла зняць шэраг пытанняў, што знаходзіліся на кантролі. Дарожнай арганізацыяй праведзены рамонт у вёсках Андросаўшчына, Русакі, Бор. Ёсць звароты, якія паступаюць непасрэдна да дэпутатаў. Дарэчы, іх корпус складаецца з 14 народных выбраннікаў сельскага і 3 – раённага Саветаў. За І паўгоддзе да іх звярнуліся 48 чалавек (з іх 6 зваротаў узяты на кантроль). Пытанне, якое не адзін год узнімаецца і патрабуе фінансавых укладанняў, — нармальнае функцыянаванне водаправода ў аг. Пясочнае. Яму ўжо звыш 50 гадоў, ёсць шэраг тэхналагічных парушэнняў, у сухую пару некаторыя вуліцы адчуваюць недахоп вады. Для вырашэння пытання была падключана і дэпутат Мінаблсавета Ірына Гулевіч. З 1 ліпеня вода- правод перададзены на баланс КУП “Капыльская ЖКГ”. Зараз з насельніцтвам заключаюцца дагаворы, згодна з якімі будзе праводзіцца аплата за паслугі, што дазволіць кантраляваць спажыванне вады. А ў хуткім часе, як запэўніваюць у Капыльскай ЖКГ, плануецца і частковы рамонт сеткі.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей