Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

151

Уроженец Копыльщины, музыкант и композитор Михаил Шумилин оставил после себя большое творческое наследие

17.04.2020
Беларускі музыкант і кампазітар Міхаіл Шумілін, якому б сёлета споўнілася 90 год, пайшоў з жыцця вельмі рана — у няпоўныя трыццаць гадоў. Але пакінуў ён творчую спадчыну, якая жыве і захапляе сэрцы слухачоў і сёння. [caption id="attachment_88242" align="aligncenter" width="840"] ■ Міхаіл Шумілін. 50-я гады ХХ ст.[/caption] Нарадзіўся Шумілін 23 красавіка 1930 года ў в. Кукавічы Капыльскага раёна, скончыў Вялікараёўскую школу. З успамінаў сябра Міхаіла Лагуна, які не аднойчы пісаў пра таленавітага аднакласніка ў розных сродках масавай інфармацыі, даведваемся: «Ужо тады, школьнікам, ён іграў практычна на ўсіх струнных інструментах, на гармоніку, шмат дапамагаў нашаму класнаму кіраўніку, настаўніцы рускай мовы Марыі Іванаўне Насевіч, асабліва ў музычным афармленні канцэртаў. Таму не дзіва, што мастацкая самадзейнасць нашай школы нярэдка займала прызавыя месцы на раённых і нават абласных аглядах. Міхаіл быў улюбёнцам не толькі сярод педагогаў і вучняў школы, але і сярод аднасяльчан. Без яго не праходзіла ніводнае свята ці вечарына ні ў яго роднай вёсцы Кукавічы, ні ў наваколлі». З ранняга дзяцінства будучы музыкант і кампазітар спазнаў прыгажосць народных песень. Ён заўсёды хадзіў па вёсках са сшыткам, куды запісваў народныя мелодыі, што яму спадабаліся. У артыкуле калегі па «СП» Івана Ігнатчыка «Нібы бліскучы метэарыт, або Штрыхі да песні», які таксама неаднойчы пісаў пра Шуміліна, знаходзім такія радкі: «Міхась любіў хадзіць на рэчку, вандраваць па сваіх ваколіцах, ахінаючых яго родную вёску Кукавічы лясах. І тады песні, быццам птушкі, самі выляталі з галавы на прастору. Іх адразу падхоплівалі і спявалі аднавяскоўцы», –  успамінае  пра свайго сябра юнацтва вядомы краязнавец Фёдар Абрамчык». І ўжо надалей, калі Шумілін вучыўся ў Мінскім музычным вучылішчы па класе кампазіцыі ў народнага артыста Беларусі, прафесара Мікалая Ільіча Аладава, працягваў збіраць і апрацоўваць фальклор. Менавіта ў беларускім фальклоры і ў лепшых творах паэзіі ён знаходзіў крыніцы натхнення, пачаўшы пісаць уласную музыку. Вось чаму ў шумілінскіх меладычных песнях асноўная заўсёды тэма любові да роднага краю. Шмат напісаў Шумілін і патрыятычных твораў аб партызанах і моладзі. У большасці сваёй тэксты для песень складаў сам. Цесная творчая дружба звязвала маладога кампазітара з паэтамі Авяр’янам Дзеружынскім і з яшчэ адным нашым земляком Адамам Русаком. Сярод іх лепшых песень – «Край мой любімы»,  «Залатыя каласы», «Ідуць дзяўчаты ў поле», «Песня пра Волгу» і інш. А вось песня «Мінскі вальс» увайшла ў рэпертуар прафесійных і самадзейных вакальных калектываў спевакоў. Часта гучала яна, як і «Песня аб Мінску», на Беларускім радыё ў выкананні заслужанага артыста краіны Юрыя Смірнова. А яшчэ доўгі час была музычнай застаўкай на Беларускім тэлебачанні. Пасля гастроляў вядомага калектыву ў 1987 годзе ў Кітай песня «Ой, мяцеліца» так палюбілася мясцовым слухачам, што яе тэкст імгненна пераклалі на кітайскую мову. Мелодыя ж, вядома, перакладу не патрабуе, бо яе разумеюць як кітайцы, так і англічане ці мексіканцы. Імклівая ба-дзёрая песня «Ой, мяцеліца» ўвайшла ў Анталогію беларускай песні, а таксама ў розныя спеўнікі. Ужо адзін гэты твор дае права аўтару быць не забытым нашчадкамі. Ёсць, на жаль, і неапублікаваныя творы, якія, несумненна, прынеслі б большую славу нашаму земляку. Рана пайшоў з жыцця музыкант і кампазітар, магчыма, не напісаўшы сваю лепшую музыку. Песні Шуміліна ўвайшлі ў рэпертуар многіх салістаў і такіх значных музычных калектываў, як Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, хор Дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі, ансамбляў «Свята», «Бяседа». Мы з вамі можам ганарыцца яшчэ і тым, што справу Міхаіла Шуміліна прадоўжыла яго дачка Ірына. Яна – вядомая піяністка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, удзельніца розных міжнародных конкурсаў, якая паспяхова працягвае справу свайго бацькі. Некалькі разоў яна сустракалася з навучэнцамі Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў і выконвала фартэпіянныя п’есы і музычныя варыяцыі, напісаныя бацькам. А яе бліскучая фартэпіянная ігра заўсёды пераконвае, што менавіта яна – яго лепшае стварэнне. Вялікараёўская бібліятэка-клуб даражыць імем свайго таленавітага земляка. Загадчык Наталля Новік разам з мясцовымі школьнікамі аформіла папку з фотаздымкамі і артыкуламі пра жыццёвы шлях Шуміліна. На працягу красавіка тут працуе куток, прысвечаны кампазітару-земляку, які пакінуў прыкметны след у гісторыі музычнай культуры Беларусі. Таццяна БОХАН

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей