П.Сухарукаў прапанаваў удзельнікам сустрэчы паразважаць над пытаннямі: ці можа літаратура дапамагчы перажыць трывогу, псіхалагічную напругу? Як зрабіць кнігу прывабнай для чытача, пашырыць кола маленькіх аматараў літаратуры, чытання наогул?
Цікавай і пазнавальнай атрымалася і размова з Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, якая падзялілася з прысутнымі сваімі ўражаннямі ад сустрэч з чытацкай аўдыторыяй, расказала, якія пытанні найбольш часта задаюць юныя чытачы, што іх цікавіць і што чакаюць ад аўтара і герояў кніг.
«З вопыту свайго, як маці, я зазначу: дзеці чытаюць. Задача пісьменнікаў, бібліятэкараў, кнігагандю – даваць ім такія кнігі, якія іх зацікавяць. Сёння, сапраўды, у звычайнай папяровай кнігі вельмі шмат канкурэнтаў – вядома ж, гаджэты. Трэба прапанаваць такую кнігу, якую захочацца ўзяць у рукі і прачытаць, атрымаць ад яе асалоду».
Дзіцячыя кнігі, на думку пісьменніцы, павінны быць цудоўна ілюстраваны, мець незвычайную назву і, безумоўна, цікавы і захапляльны змест.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ўпэўнена: менавіта кніга дапаможа перажыць неспакой, замяшанне, спалох. Чытачы пішуць Кацярыне ў сацыяльных сетках, што разам з дзецьмі з задавальненнем чытаюць яе творы, аб тым, што іх найбольш уразіла і захапіла.
Нягледзячы на тое, што ў беларускай літаратуры дзіцячая пісьменніца заснавала фармат кнігі-квэста (кніга «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці»), яна ўпэўнена: будучыня – за класічнай папяровай кнігай.
«Я прыдумала, як звярнуць увагу дзяцей да маёй творчасці. На сустрэчы прыходжу ў вобразе феі з чароўнай палачкай, і мяне суправаджае Вухуцік – цацка ў выглядзе персанажа аднайменнай казкі. Ладжу інтэрактыўныя мерапрыемствы. А ў сваіх новых кнігах прыдумваю цікавыя заданні і гульні. Дзецям гэта падабаецца», – адзначыла пісьменніца.
Кацярына Хадасевіч-Лісавая ўпэўнена, што асноўная мэта дзіцячай кнігі – выхаванне, фарміраванне духоўных і маральных каштоўнасцяў, добрых арыенціраў.
[embed]https://www.youtube.com/watch?v=FQYGEGAZljU&feature=emb_logo[/embed]
Комментарии