Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

43

Каб прыгажосць была навокал

19.07.2011
Тэма добраўпарадкавання населеных пунктаў знаходзіцца на пастаянным кантролі ў раённым выканаўчым камітэце і раённым Савеце дэпутатаў практычна штотыднёва. Адсочваюцца работы, праведзеныя ў гэтым напрамку сельвыканкамамі, працоўнымі калектывамі, жыхарамі раёна. — Прыемна, што ў сельскай мясцовасці на платнай аснове выкананы вялікія аб’ёмы, — адзначае старшыня райсавета дэпутатаў Марыя Сандрозд. — За паўгода спілавана 715 аварыйна-небяспечных дрэў, знесены 21 пустуючы дом, 9 км старых агароджаў, адрамантавана і ўстаноўлена новых — па 7 км, 5 км пафарбавана насельніцтвам за свой кошт. Вядзецца вялікая растлумачальная работа. Так, вяскоўцы ўжо прызвычаіліся да збору смецця жыллёва-камунальнай службай. Таксама яны азнаёмлены з патрабаваннямі па добраўпарадкаванні індывідуальных жылых забудоў. Людзі ведаюць іх і імкнуцца выконваць. Аднак не заўсёды гэта так. Толькі за чэрвень выдадзена 338 прадпісанняў грамадзянам, на чацвярых складзены пратаколы (у Блеўчыцкім, Пацейкаўскім і Семежаўскім сельскіх Саветах). Па 40 і больш прадпісанняў выдадзена ў Браткаўскім, Бучацінскім, Вялікараёўскім, Доктаравіцкім, Капыльскім сельсаветах. Марыя Сандрозд падкрэсліла, што работы з насельніцтвам па належным утрыманні сядзіб, двароў будзе працягвацца. Неабходна іх своечасова падкошваць, не складзіраваць на вуліцах непатрэбныя рэчы, рамантаваць, фарбаваць агароджы, фасады дамоў і г. д. На бліжэйшую перспектыву плануецца знос 63 старых пабудоў і рэкультывацыя 40 міні-палігонаў. Старшыня райсавета дэпутатаў выказала вялікую ўдзячнасць тым жыхарам, якія не пашкадавалі і са свайго сямейнага бюджэту выдзелілі грошы, каб прывесці ў парадак, абнавіць сваю сядзібу, высадзіць кветкі. А гэта не застанецца не заўважаным. Сёлета праходзіць традыцыйны конкурс на лепшую сядзібу, вуліцу, вёску. Яго вынікі будуць падведзены ў жніўні. Зараз камісіі працуюць і выязджаюць на месцы, каб вызначыць лідараў сярод моладзі, ветэранаў працы і іншых катэгорый. На тэрыторыі кожнага сельскага Савета ёсць сядзібы, што вылучаюцца сваёй арыгінальнасцю, дагледжанасцю, прыгажосцю. Прыемна, што ў іх ліку ўсё больш новых сем’яў. А вось сярод населеных пунктаў асаблівую ўвагу прыцягваюць вёскі Бабаўнянскага сельскага Савета.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей