Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

По улице Партизанской в Копыле ведутся ремонтные работы

14.04.2020
Адным з самых асноўных напрамкаў работы КУП «Капыльская ЖКГ» на дадзены момант з’яўляецца правядзенне бягучага рамонту тратуарных дарожак і асфальтна-дарожнага палатна па вул. Партызанскай у Капылі, а менавіта ад дома № 7 да скрыжавання з вул. Цімкавіцкай. [caption id="attachment_88034" align="aligncenter" width="840"] ■ Ідзе ўкладка бардзюраў[/caption] Трэба адзначыць, што праблема з тратуарамі на гэтым участку існавала даўно. Неаднаразова яна ўзнімалася падчас прамых ліній з кіраўніцтвам раёна, прыёмаў грамадзян старшынёй райвыканкама. Таму і была ўключана ў план па добраўпарадкаванні горада на гэты год. [caption id="attachment_88035" align="aligncenter" width="840"] ■ Каля ўваходу на старыя могілкі[/caption] Як паведаміў майстар КУП «Капыльская ЖКГ» Андрэй Зяньковіч, работы вядуцца па частках, каб было зручна для руху пешаходаў. На адным участку, дзе мелася патрэба, ужо замянілі пашкоджаныя бардзюры і ўклалі плітку. Вядзецца замена бардзюраў і з другога боку. Тратуарныя дарожкі пашыраны да 1,7 м, і цяпер па іх можна спакойна праехаць з каляскай. Праведзены дэмантаж старой агароджы, новая будзе ўстаноўлена за кошт сродкаў раённага бюджэту. Разам з гэтым выраўнаваны схіл, высаджана звыш 20 туй каля старых могілак, будуць размешчаны лавачкі для адпачынку паабапал вуліцы. Дарожнае пакрыццё знаходзіцца ў добрым стане, таму будуць заменены ўчасткі, дзе прасеў асфальт. Шмат рамонтных работ будзе выканана і на мосце праз раку Каменку. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей