Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

До 16 апреля принимают заявки на участие в республиканском конкурсе в области изобразительного искусства

06.04.2020
Да 16 красавіка падоўжаны тэрмін прыёму заявак на ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гадах. Арганізатары запрашаюць далучыцца да вельмі важнай справы: абгрунтавана адзначыць тое, чым можа ганарыцца Беларусь у выяўленчым мастацтве. Такім чынам, галоўнае ў гэтым конкурсе – пазбегнуць выпадковасці ў адказе на пытанне: “Хто ў Беларусі зараз самы цікавы мастак?”. Конкурс знаходзіцца ў стадыі станаўлення, праводзіцца толькі ў другі раз, таму яму патрэбныя ўдзел і падтрымка кожнага з вас. Нацыянальная прэмія – гэта шлях вызначэння найбольш значных дасягненняў у галіне выяўленчага мастацтва Беларусі за апошнія два гады. У конкурсе прадугледжаны і матэрыяльныя формы ўвагі: лаўрэаты атрымаюць грашовую прэмію ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі і спецыяльную ўзнагароду. Іх мастацкія творы будуць рэкамендаваны да закупак у калекцыі дзяржаўных музеяў. Па выніках конкурсу адбудзецца мастацкая выстава ў Палацы мастацтваў і будзе выдадзены каталог твораў. Абмежаванняў па ўзросце няма, але прадстаўнікі творчай моладзі, якія будуць адзначаныя ў намінацыях, змогуць прэтэндаваць на заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі і абласныя выканаўчыя камітэты, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. У адборачную камісію і журы запрошаны вядомыя эксперты і спецыялісты, прафесійныя мастацтвазнаўцы, мастакі, крытыкі, з рознымі пазіцыямі адносна крытэрыяў і рэйтынгаў. Конкурс праводзіцца па намінацыях: “Жывапіс”, “Графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Актуальнае мастацтва” (арт-аб’ект, інсталяцыя), “Мастацкая фатаграфія”, “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Мастацтвазнаўства і крытыка”, “Творчы дэбют”. Заяўкі прымаюцца дырэкцыяй конкурсу – Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь (вул. Карла Маркса, 12, тэл.: 226-09-22, 226-05-32, эл.адрас: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.). На сайце музея можна азнаёміцца з ІНСТРУКЦЫЯЙ аб парадку арганізацыі і правядзення рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва” ў 2019 – 2020 гадах і іншымі матэрыяламі. Падрыхтавала Таццяна БОХАН

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей