Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

О чем писала «Слава працы» в разные годы в апреле

13.04.2020
Сёлета капыльская газета «Слава працы» адзначыць 90-годдзе свайго выдання. Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў красавіку. У вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу. 1965 г. Новы саўгас На базе калгаса імя Калініна і адкормачнага пункта райканторы «Заготжывёла» створан новы саўгас «Цімкавічы». Новая гаспадарка будзе спецыялізавацца па адкорму буйной рагатай жывёлы. І. СЫЦІК 1970 г. Словы ад сэрца Я – старая жанчына. За жыццё шмат пабачыла і гора, і радасці. Яшчэ дзяўчынкай страціла родных, гадавалася ў прыюце, а калі падрасла, прыйшлося зарабляць на жыццё батрацкай працай у кулакоў. Калі ў 1929 годзе арганізаваўся калгас, я, нягледзячы на пагрозы кулакоў, адразу ўступіла ў яго. Багацеў калгас, усё больш заможна сталі жыць калгаснікі. Настала для хлебаробаў сапраўднае шчасце. Я ад усяго сэрца хачу падзякаваць роднай Камуністычнай партыі за клопаты аб нас, калгасніках, за шчаслівае жыццё. З. ПЛЯВАКА, жыхарка вёскі Семежава 1975 г. Наперадзе гумавы Калектыў цэха гумавых вырабаў утрымлівае першынство сярод цэхаў і аддзяленняў райпрамкамбіната. Спорыцца праца клейшчыц Галіны Сярэдзіч, Браніславы Зяньковіч, вальцоўшчыкаў Уладзіміра Казлова, Антона Саковіча і іншых рабочых. Яны сталі на працоўную вахту ў гонар 30-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Сацыялістычнае спаборніцтва абутнікоў прыносіць багаты плён –  сакавіцкі план па вырабу гумавых боцікаў выканан на 119,4 працэнта. Замест 51 тысячы імі выпушчана 58,8 тысячы пар боцікаў. А. ЗЯНЬКЕВІЧ, старшы эканаміст райпрамкамбіната 1980 г.  Гароднінаводы пачалі сяўбу Яшчэ няпоўнасцю растаў снег, а ў парніках нашага саўгаса дружна зазелянелі ўсходы расады ранняй капусты. Насенне яе высеяна ў сарака рамах. Сяўба ў парніках у разгары – рабочыя высяваюць насенне расады памідораў і позняй капусты. Вядуцца работы па набіўцы парнікоў, накрываюцца цяпліцы для пікіравання расады. П. СКРЫГАН, галоўны аграном саўгаса «Доктаравічы» 1986 г. «Хто не верыць – няхай праверыць» «Калі хочаш ты бяды, дык праедзь ля Каляды». Пад такім рыфмаваным загалоўкам я летась пісаў у «Асцюках» пра непралазную багну, што вымясілі колы аўтатранспарту на ўскраіне вёскі Навасёлкі калгаса «1 Мая». Сатыра дапамагла выправіць становішча, але толькі на адзін год. Цяпер жа ля хаты дзядзькі Каляды зноў утварылася сапраўднае балота. Хто гэтаму не верыць, можа праверыць. А праверку ў першую чаргу павінны зрабіць кіраўнікі раённага вытворчага аб’яднання «Сельгасхіміі». Менавіта коламі іх аўтатранспарту ўтворана непралазная багна. М . МАКАРЧУК Падрыхтавала Марыя ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей