Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

50

5 апреля Вход Господень в Иерусалим (Пальмовое воскресенье)

05.04.2020
У гэты дзень у літургіі згадваецца ўрачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем за пяць дзён да Яго ўкрыжавання. Як пішуць eвангелісты, людзі з натоўпу, якія віталі Хрыста, слалі на дарозе сваю вопратку, а таксама аліўныя і пальмoвыя галінкі, усклікаючы пры гэтым: «Гасанна! Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у Імя Пана». На літургію святары апранаюцца ў літургічнае адзенне чырвонага колеру. У гэты дзень падчас святой Імшы чытаецца або спяваецца з падзелам на ролі апісанне Мукі Хрыста. Таму другая назва Пальмовай нядзелі – нядзеля Мукі Пана. Нягледзячы на гэта, урачыстасць мае адначасова радасны характар, бо з яе пачынаецца літургічны ўспамін падзей, у якіх здзейснілася збаўленне свету. Хрысціянскія таямніцы веры ўзаемна прасякаюць адна адну: хвала і радасць ствараюць непадзельную цэласнасць з цярпеннем, а яно, у сваю чаргу, прадвяшчае ўваскрэсенне і збаўленне. Удзел у літургіі Пальмовай нядзелі азначае згоду вернікаў прыняць крыж і цярпенне з Хрыстом. Згоду ісці да жыцця не іншым, а менавіта гэтым шляхам – шляхам, які паказаў нам Збаўца. На пачатку літургіі Пальмовай нядзелі чытаецца Евангелле пра трыумфальны ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем, пасля чаго святар благаслаўляе галінкі вербаў і пальмаў, прынесеныя вернікамі, а потым адбываецца ўрачыстая працэсія. Пазней асвячоныя галінкі спаляць, а попелам, які ад іх застанецца, будуць пасыпаны галовы вернікаў у Папяльцовую сераду наступнага года. Пасля вяртання дадому некаторыя вернікі змяшчаюць благаслаўлёныя галінкі за крыжы і абразы. Раней гэтыя галінкі ўтыкалі таксама на поле, каб Бог аберагаў пасевы ад граду, сушы і празмерных дажджоў. Пачатак святкавання Пальмовай нядзелі мы знаходзім у VІ стагоддзі ў Ерузалеме. Урачыстая працэсія з галінкамі пальмаў праходзіла ў той час з Брэтаніі да Ерузалема і выяўляла радаснае вітанне Хрыста. Людзі як мага дакладней стараліся паказаць сцэны з жыцця Хрыста. Звычай благаслаўлення пальмовых і вербных галінак з’явіўся ва ўсім Касцёле ў XI стагоддзі. Будзем жа рыхтаваць да гэтага часу не толькі свае дамы і святочныя сталы, але перш за ўсё зробім парадак у сваім сэрцы! Адкрыемся на дзеянне Божай ласкі, дазволім, каб Хрыстус мог да нас дакрануцца. Адчуем на сабе дотык і позірк Езуса Хрыста, які ўрачыста ўязджае ў Ерузалем! Расклад набажэнстваў на Пальмовую нядзелю і на Вялікі тыдзень Святая Імша адбудзецца: 5 красавіка ў 10.00 – Пальмовая нядзеля  6 красавіка ў 18.00 – Вялікі панядзелак 7 красавіка ў 18.00 – Вялікі аўторак 8 красавіка ў 18.00 – Вялікая серада Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей