«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос» (Лк 24, 5–6).
Велікодным світанкам да магілы Хрыста ішлі жанчыны, каб намасціць Яго духмянасцямі. Там яны сустрэлі анёла, які абвясціў ім небывалую радасць: «Не бойцеся! Шукаеце Езуса Назараніна, укрыжаванага. Ён уваскрос!» (пар. Мк 16, 6).

Дарагія браты і сёстры і ўсе людзі добрай волі!
Сёння і я жадаю дзяліцца з вамі гэтай радаснай навіной:
Хрыстус уваскрос!
Жадаю, каб вера ва Уваскрослага жыла ў сэрцах і розумах кожнага з нас.
Няхай кожны ў гэтыя святы адчуе асаблівае шчасце, адчуе любоў Бога і апеку анёлаў, зразумее сэнс жыцця і моц еднасці, адкрые сэрца і ўпусціць вясну надзеі.
Няхай гэтыя святы напоўняць вас радасцю і супакоем. Няхай вера ва Уваскрослага дадае сілы перамагаць усялякія цяжкасці.
Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА,
настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла ў г. Капылі
***
Паважаныя жыхары Капыльшчыны, вернікі, хто адзначае ў нядзелю Уваскрэсенне Хрыстова!
Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з вялікім і светлым хрысціянскім святам — Вялікаднем. Жадаю, каб усе вашы добрыя мары ажыццявіліся, а ўсе пачынанні завяршыліся паспяхова. Няхай вашы дамы напаўняюцца цяплом і ўтульнасцю, сэрцы і душы — светлай радасцю, жыццё — любоўю і шчасцем. Жадаю сустрэць гэты цудоўны вясновы дзень побач з самымі роднымі і блізкімі людзьмі. Міру ўсім, здароўя і росквіту! Жывіце ў любові і зго-дзе, умейце спачуваць і дараваць, праяўляйце міласэрнасць і разуменне. Нясіце людзям дабро, і яго ж атрымаеце ад іншых.
З павагай — Людміла НІЖЭВІЧ,
старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
***
Са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!
Паважаныя жыхары Капыльскага раёна, вернікі-хрысціяне, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка!
Ад усёй душы віншуем вас са светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем! У гэтыя светлыя вясновыя дні кожны імкнецца акружыць клопатам родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю святла, падарыць душэўнае цяпло.
Няхай вялікае свята Уваскрэсення Хрыстова прынясе ў вашы дамы і сем'і дабрабыт, паразуменне і вясновы настрой, надасць сілы для новай працы. Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх пачынаннях, шчасця і дабра!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Комментарии