Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

Успамін пад салдацкую кашу

08.05.2010

Напярэдадні велічнага свята – 65-годдзя Перамогі – паўсюдна ў раёне праходзяць урачыстыя сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны.

5 мая ў зоне адпачынку «Астравок» традыцыйна арганізавалі сустрэчу для капыльскіх ветэранаў, франтавікоў, партызан раённая арганізацыйная структура ДТСААФ і раённы Савет ветэранаў.

Пад музыку і песні ваенных гадоў ветэранаў частавалі салдацкай кашай і юшкай. Прыветліва шапацелі маладой лістотай бярозы, не быў перашкодай імжысты дождж: ветэраны мінутай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых баявых сяброў, паднялі чарку за здароўе жывых і жаданую Перамогу. Цёплымі словамі віталі ветэранаў старшыня раённага Савета ветэранаў Казіміра Ганчар, старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, які ўручыў Алене Патапаўне Клішэвіч, былой партызанскай разведчыцы, Грамату за вялікую работу па патрыятычным выхаванні моладзі і ў сувязі з 65-годдзем Перамогі. Былыя воіны падчас сустрэчы ўспаміналі баявыя шляхі-дарогі, спявалі любімыя песні, танцавалі.

Любоў ПЯТРОВА

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей