Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Японское оригами прописалось в Маже

18.07.2011
У кожнай справе, каб яна атрымалася добрай і прыгожай, трэба мець талент, натхненне і вялікую ахвоту. Такімі асаблівасцямі валодае ўдзельніца народнага клуба майстроў “Скарбонка” Наталля Валога. Пазнаёміцца з сучасным відам мастацтва — арыгамі — жыхары аг. Мажа змаглі падчас прэзентацыі выставы майстра, якая адбылася ў раённым Цэнтры традыцыйнай культуры. Наталля Валога родам з г. Чырчык Ташкенскай вобласці. У 1975 годзе, калі дзяўчыне было 10 гадоў, сям’я пераехала ў Беларусь — у г. п. Плешчаніцы Лагойскага раёна. 3 самага дзяцінства жанчына займалася выяўленчым мастацтвам — вельмі любіла маляваць — і гэта ў яе някепска атрымоўвалася. Пасля заканчэння школы паступіла ў кааператыўнае вучылішча. Па размеркаванні ў 1984 годзе прыехала ў Капыльскі раён у вёску Мажа, дзе і засталася. Спачатку працавала ў краме, затым сакратаром у калгасе “Ленінец” (на той час), а пасля паштальёнам. Аднойчы ў часопісе “Гаспадар” убачыла фотаздымак і прачытала пра такі від сучаснага мастацтва, як арыгамі, якое прыйшло да нас з Японіі. Вельмі захацелася самой паспрабаваць рабіць такія цуды з паперы. Адразу не вельмі атрымоўвалася. Рабіла вырабы з лісточкаў са сшыткаў, але яны былі вельмі тонкімі і “не трымалі формы” вырабаў. Потым перайшла на белыя лісты фармата А-4. Першым творам быў лебедзь, як кажуць, не комам, але хацелася, каб было так, як на малюнку. I атрымалася.... Адна за адной пачалі з’яўляцца работы. Захапленне перарасло ў нешта большае. Цікавасцю да гэтага віду мастацтва пранікнулася ўся сям’я. А яна ў Наталлі Юр’еўны вялікая. Сама з’яўляецца мнагадзетнай маці — выхавала трох сыноў. Калі Наталля садзіцца за сваю справу, то муж і дзеці таксама прымаюць у гэтым удзел, складаюць з паперы нарыхтоўкі, а пасля яна з іх стварае цудоўныя работы. Апошнім часам зацікавілася захапленнем дачкі і яе маці Валянціна Рыгораўна. Цяпер яна дапамагае ствараць казачную прыгажосць. А якія цуды можна ўбачыць каля хаты гаспадыні? Тут раскінуўся цэлы падворак, зроблены рукамі яе і мужа. Можна ўбачыць лебядзей, пальмы, кветкі, буслоў, парасят, а матэрыял — пластыкавыя бутэлькі, фанера, гумавыя калёсы. У калекцыі Наталлі Юр’еўны больш за 100 работ. Яны пастаянна дэманструюцца на выставах у РЦТК. Упершыню асабістай увагі заслужылі вырабы модульнай арыгамі на раённым свяце майстроў “Прыгажосць роднага краю”. Як кажуць, спрытнасць рук — і са звычайнай паперы атрымоўваюцца цікавыя вырабы, трэба толькі мець цярпенне.

Галіна ГУРЛО,

дырэктар раённага Цэнтра традыцыйнай культуры


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей