Вось і сёлета зімой, улічваючы спрыяльныя ўмовы надвор’я, працавалі амаль без перапынкаў.
Наводзіцца парадак і цяпер. Штотыдзень арганізоўваецца не менш чым два-тры суботнікі з удзелам работнікаў сацыяльнай сферы, сельвыканкама, прадпрыемстваў і сельгасарганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.
Сёлета асноўны ўпор зрабілі на ўезд у в. Кукавічы з Нясвіжскага раёна. Тут на цэнтральнай вуліцы было шмат пустуючых участкаў.
— Дзякуючы падтрымцы дырэктара філіяла «Вялікая Раёўка» Івана Дамашэвіча амаль кожны дзень тут працавалі два чалавекі з гаспадаркі з бензапіламі, а мы ўжо сваімі сіламі потым прыбіралі галлё, — расказвае старшыня Цімкавіцкага сельвыканкама Алена Острыкава. — У цэнтры вёскі работы па ачыстцы ўжо амаль завершаны, засталося выкарчаваць пні і пусціць землі ў севазварот. Спадзяёмся, што пасля пасяўной гэта будзе выканана. Зараз перайшлі на іншы ўчастак Кукавіч, які праглядваецца з праезнай аўтадарогі. Тут неабходна ачысціць каля 25 участкаў. Работа вельмі карпатлівая, але вынік відзён.
[caption id="attachment_87268" align="aligncenter" width="840"]
Алена Острыкава размаўляе з мясцовай жыхаркай[/caption]
Акрамя гэтага планамерна наводзіцца парадак у Вялікай Раёўцы. Мясцовае сельгаспрадпрыемства работы па давядзенні да ладу вул. Капыльскай узяло на сябе. На 12 пустуючых участках праведзена раскарчоўка, рэшткі дрэў збуртаваны і ў хуткім часе будуць захаваны.
На тэрыторыі сельсавета, якая мяжуе з Клецкім раёнам, пачалі ачыстку пустуючых участкаў у в. Дзягцяныя. На дапамогу павінен прыйсці Капыльскі райаграсэрвіс. На гэты год запланавана завяршэнне будаўніцтва парку адпачынку з дзіцячай пляцоўкай у Браткаве і будаўніцтва каплічкі ў Навасёлках.
Вядома, што гэты год знакавы для Цімкавіч: у чэрвені будзе адзначацца 120-гадовы юбілей з дня нараджэння Кузьмы Чорнага. Складзены план мерапрыемстваў па навядзенні парадку ў населеным пункце. Будзе праведзена рэканструкцыя сквера каля Літаратурнага музея Кузьмы Чорнага.
Ідуць работы па навядзенні парадку і на грамадзянскіх могілках: 90% з іх ужо агароджаны. У канцы мінулага года з’явілася новая агароджа ў Комсічах. У хуткім часе пры дапамозе ААТ «Капыльскае» будуць выдалены пні ад старых дрэў.
Да Дня Перамогі будуць прыбраны тэрыторыі і адрамантаваны помнікі на месцах баявой славы і воінскіх пахаваннях.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии