З’явіўся ён на МТК «Цімкавічы» ААТ «Капыльскае».
Удзел у адкрыцці прынялі старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, яго першы намеснік – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, кіраўнікі і зоаветспецыялісты сельгаспрадпрыемстваў раёна.
[caption id="attachment_87074" align="aligncenter" width="840"]
Удзельнікі семінара слухаюць тлумачэнні дырэктара ААТ «Капыльскае» Дзмітрыя Палевікова (першы справа)[/caption]
Комплекс абсталяваны найноўшымі аўтаматызаванымі сістэмамі, якія дазваляюць атрымліваць малако экстра-класа і пры гэтым захоўваць здароўе кароў. Тут функцыянуюць сучасныя даільныя ўстаноўкі «Westfalia», разлічаныя на 600 галоў.
— Першыя дойкі на гэтых устаноўках пацвердзілі гарантаваную нямецкую якасць, як кажуць, правераную часам, — падкрэсліў дырэктар ААТ «Капыльскае» Дзмітрый Палевікоў. — Яшчэ адным важкім аргументам на карысць выбару менавіта «Westfalia» стала наяўнасць прадстаўніка фірмы ў Капылі — ТАА «Вестаграсэрвіс». Бо ў выпадку ўзнікнення праблем яны вырашаюцца вельмі аператыўна — пастаўшчыкі заўсёды ідуць насустрач, што дазваляе забяспечыць бесперабойнасць у працы.
[caption id="attachment_87073" align="aligncenter" width="840"]
■ Тлумачэнні дае дырэктар ТАА «Вестаграсэрвіс» Аляксандр Цвірка[/caption]
Вызначаецца абсталяванне сучаснай сістэмай распазнавання. Так, у нашыйніках жывёл устаноўлены прылады для бесправадной ідэнтыфікацыі. На іх карпусах маюцца ўнікальныя нумары — своеасаблівыя «пашпарты» з разнастайнымі звесткамі, якія трансліруюцца аператару. «Разумная» сістэма аўтаматычна спрацоўвае пры ўваходзе жывёлы ў даільную залу, дзе таксама ўстаноўлены датчыкі. Аператар або аўтаматычная сістэма бачаць надоі, могуць карэкціраваць рацыён, выявіць жывёлу, якая захварэла ці прыйшла ў ахвоту.
— За такімі комплексамі будучыня, — выказаў меркаванне старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. — Тут выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, яны павінны вылучацца высокім узроўнем прадукцыйнасці працы, высокімі надоямі, а значыць, і адпаведным узроўнем заработнай платы. Тым больш што зараз назіраецца тэндэнцыя адыходу ад малых ферм да ўзвядзення буйных комплексаў. Таму падобныя збудаванні ў хуткім часе павінны з’явіцца ў Рымашах, Браткаве, Бучаціне, Доктаравічах і Пацейках. Увесь год будзем інтэнсіўна ўводзіць аб’екты, якія дадуць імпульс, новае дыханне нашай жывёлагадоўлі.
[caption id="attachment_87072" align="aligncenter" width="840"]
■ Новая даільная зала[/caption]
У гэты ж дзень былі падведзены вынікі работы жывёлагадоўчай галіны раёна за студзень – люты гэтага года.
Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення райсельгасхарчу Віталь Ракевіч, рост пагалоўя ў гаспадарках раёна забяспечаны на 103,2%. Вытворчасць малака ў параўнанні з двума першымі месяцамі мінулага года складае 117,7% (усе гаспадаркі выйшлі на мінулагодні ўзровень). Самы высокі рост назіраецца: у ААТ «Праснакі» (147,1%), «Капыльскае» (136,1%), «Піянер-Агра» (131,7%).
Самы высокі надой ад адной каровы атрымліваюць у ААТ «Старыца-Агра» (1070 кг) і «Семежава» (998 кг). А вось да 2019 года — у ААТ «Капыльскае» (224 кг), «Піянер-Агра» (193 кг) і «Старыца-Агра» (180 кг).
Валавая вытворчасць мяса за гэты перыяд склала 118%, сярэднясутачныя прывагі — 633 г. У ліку лепшых названы ААТ «Семежава» (758 г), «Праснакі» (755 г) і «Старыца-Агра» (726 г).
Падчас нарады былі разгледжаны некаторыя тэхналагічныя пытанні, захаванне дысцыпліны, тэхрэгламенту, звярталася ўвага на тое, што ўжо трэба думаць пра пераход да летне-пашавага ўтрымання жывёлы.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии