Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

30

Аўтапрабег па памятных мясцінах

08.05.2010

Дарогі вайны… Тысячы кіламетраў прайшлі савецкія салдаты,  каб здабыць жаданую перамогу. Кожны дзень,  гледзячы смерці ў твар, пераадольваючы боль ад атрыманых ран, перасільваючы стому, бяссонніцу, голад і холад, нашы бацькі, дзяды і прадзеды гналі ненавіснага ворага з роднай зямлі. Мы толькі здагадваемся пра тое, якой цаной далася кожнаму з іх перамога над ворагам. Але памяць пра гэты ратны подзвіг павінна жыць у нашых сэрцах.

Важнейшая задача ў дзейнасці Капыльскай раённай арганізацыйнай структуры ДТСААФ - патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў з моладдзю. Але асобна ў плане значацца тыя, мэта якіх - расказаць юнакам і дзяўчатам пра трагедыю і подзвіг пакаленняў, чый лёс быў апалены Вялікай Айчыннай вайной.

Чарговым мерапрыемствам стаў аўтапрабег па памятных месцах, куды адправіліся вучні Навасёлкаўскай сярэдняй школы. Станцыямі маршруту сталі Вялікія Прусы, урочышча Гнілуха, вуліцы Цімкавіцкая і Заазёрная Капыля, Старыца, Лясное, могілкі ля Клецішча і Руднікоў, Масявічы. Падчас кожнага прыпынку пра факты з гісторыі вайны, з гісторыі ўзнікнення стэл і манументаў расказваў старшыня РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі, а вучні Навасёлкаўскай адзінаццацігодкі да кожнага помніка ўскладвалі кветкі і вянкі ў знак удзячнасці за мірнае неба над галавой.

Напрыканцы аўтапрабегу ўдзельнікі спыніліся на беразе руднікоўскага возера, дзе з задавальненнем падсілкаваліся юшкай, кашай і чаем, якія прыгатавалі тут жа на вогнішчы.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

НА ЗДЫМКУ: Ускладанне кветак ва ўрочышчы Гнілуха.

Фота аўтара


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей