Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Председатель Копыльского райисполкома Сергей Пилищик провел очередной прием граждан (CMigrator copy 2)

18.03.2020
Менавіта тры гэтыя праблемы найбольш цікавілі тых, хто звярнуўся падчас чарговага прыёму да старшыні Капыльскага райвыканкама Сяргея Пілішчыка. Першая заяўніца – уладальніца дома па вул. Вішнёвай у Капылі – занепакоена тым, што дом можа быць прызнаны пустуючым і старым. Падчас прыёму заяўніцы ўказана на неабходнасць правядзення рамонту, бо пабудова не адпавядае эстэтычнаму выгляду. Яшчэ адно жыллёвае пытанне ад жыхаркі інтэрната Капыльскай ЖКГ будзе разгледжана больш падрабязна, пасля жанчына атрымае адказ. Жыхара вул. Астрэйкі ў Капылі хвалюе аднаўленне ўчастка дарогі па вышэйназванай вуліцы, пашкоджанага пасля пракладкі цеплатрасы да гімназіі № 1. Кіраўніком раёна даручана жыллёва-камунальнай гаспадарцы да 1 верасня выканаць рамонт. Былі два звароты ад кіраўнікоў сялянска-фермерскіх гаспадарак аб выдзяленні зямельных участкаў. Калі ў адным выпадку зямля можа быць прадастаўлена ў арэнду без ніякіх праблем, то ў другім – пытанне патрабуе дэталёвага вывучэння, каб вызначыць участак. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей