Згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама Сяргея Пілішчыка зноў звернута ўвага на добраўпарадкаванне в. Філіпавічы. З 10 лютага па 30 сакавіка тут замацаванымі арганізацыямі і прадпрыемствамі праводзяцца суботнікі па навядзенні парадку і расчыстцы пустуючых участкаў ад драўнінна-хмызняковай расліннасці. Працягваецца знос старых пабудоў, каб потым землі, што вызваліліся, пусціць у севазварот. За кожнай з арганізацый – Капыльскай ЖКГ, аўтапаркам № 21, філіялам ДП «Мінаблпаліва», ДРБУ № 124, раёнам электрасетак, ПМК-11, РАНС, РБУ – замацаваны па тры дамы па вул. Цэнтральнай. Акрамя гэтага ў работах не толькі задзейнічаны працаўнікі і тэхніка мясцовага сельгаспрадпрыемства – ААТ «Семежава», але на дапамогу прыйшлі і суседзі з Клецкага раёна – з ААТ «Лазавічы».
[caption id="attachment_86757" align="aligncenter" width="840"]
■ Разбіраюць стары дом работнікі аўтапарка № 21[/caption]
Шмат робіцца і на тэрыторыі іншых сельсаветаў. Напрыклад, на тэрыторыі Цімкавіцкага ў полі зроку вёскі Кукавічы і Дзягцяныя. Наводзіцца парадак і ў іншых населеных пунктах.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии