Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Як прайшоў тыдзень? (CMigrator copy 1)

13.07.2011
Нашы чытачы пра тое, што прымусіла думаць і перажываць. Віктар ВАСІЛЕЎСКІ, начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама: Хвалюе — Мяне хвалюе, што пры добрай гульні не зусім радуюць вынікі ФК “Капыль” на чэмпіянаце Мінскай вобласці па футболе. Напрыклад, падчас апошняга матчу ў Чэрвені на апошняй хвіліне ўступілі гаспадарам з лікам 1:0 і не рэалізавалі некалькі выгадных момантаў. Выклікае ўпэўненасць — Упэўнены, што пры ўдалай гульні задача па выхадзе ў І лігу вобласці будзе выканана. Хочацца пажадаць, каб сёння нашы футбалісты ў Валожыне атрымалі перамогу. Абрадавала — Радуюць нашы дзіцячыя каманды. Па выніках першага круга першынства сярод ДЮСШ капыльскія юнакі 1997-1998 г. н. на І месцы, 1999-2000 г. н. – на ІV. Таксама на спартакія-дзе “Скураны мяч” наша каманда выйшла ў фінал. Абнадзейвае — На дадзеным этапе рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для будаўніцтва ў Капылі комплексу з сінтэтычным пакрыццём лёду. Спадзяёмся, што знойдуцца сродкі, каб у наступным годзе яго ўзвесці. Таксама сёлета плануецца правядзенне работ па мадэрнізацыі сістэмы гарачага  водазабеспячэння  фізкультурна-аздараўленчага комплексу і басейнаў. Давялося задумацца — Чаму пры такой багатай фізкультурна-аздараўленчай базе, што маецца ў нашым горадзе, нямногія займаюцца спортам? Хацелася б, каб іх колькасць павялічылася, каб яны скарыстоўвалі ўвесь спектр паслуг і наведвалі шмат-лікія мерапрыемствы.

Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей