Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

ЭКРАН ЖНІВА па стане на 19 ліпеня

20.07.2011
  • Паводле інфармацыі дыспетчарскай упраўлення райсельгасхарчу, у раёне ўбрана 1198,5 га збожжавых і зернебабовых. Намалочана 4307,4 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 35,9 ц/га. Да ўборкі збожжавых пакуль не прыступілі 9 сельгаспрадпрыемстваў з 24.
  • Лепшыя вынікі жніва паказваюць ААТ “Скабін” — абмалочана 22,9 % да плана, ААТ “Старыца-Агра” — 17,4 %. Самая высокая ўраджайнасць у ААТ “Прагрэс-2010” — 41,5 ц/га, ААТ “Старыца-Агра” — 40,3 ц/га, ААТ “Ціміразеўскі” — 39,8 ц/га, ААТ “Скабін” — 38,2 ц/га. ААТ “Старыца-Агра” запісала на свой рахунак першую тысячу тон збажыны — намалот складае 1412 тон.
  • Пачалася здача збожжа дзяржаве. Першыя тоны пшаніцы на хлебапрыёмны пункт паступілі з ААТ “Скабін” — на названую дату ўжо здадзена 305 тон. На падыходзе яшчэ некалькі гаспадарак.
  • Азімы рапс у раёне ўбраны на 72 % плошчаў. Намалочана 6615 тон пры ўраджайнасці 19,9 ц/га. Найлепш урадзіла гэта культура ў ААТ “Піянер-Агра” (31,9 ц/га), ААТ “Старыца-Агра” (30,4 ц/га), ААТ “Скабін” (23,7 ц/га). Перавышаюць сярэднераённы паказчык яшчэ 10 сельгаспрадпрыемстваў. Рэалізавана дзяржаве 3915 тон з 7000 неабходных.

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей