Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

27

Свята атрымалася

11.07.2011
У сельскім клубе аг. Н. Доктаравічы напярэдадні Дня Незалежнасці адбыўся святочны канцэрт. Яго ўдзельнікамі сталі Міхаіл Касцяленя і вучні Доктаравіцкай ДАСШ Алег Валчанін, Аляксандр Ясючэня, Гульнара Пячонава, Іван Філіпенка. Амаль паўтары гадзіны праляцелі ў цёплай атма- сферы непрыкметна. Канцэрт быў завершаны выступленнем старшыні прафкама МАУП “Доктаравічы” Ларысы Прахарэні, якая падзякавала артыстам за дастаўленыя хвіліны радасці і ўручыла ім падарункі. А назаўтра ў нашым клубе прайшло спаборніцтва па більярдзе. Дзякуючы дырэктару МАУП “Доктаравічы” Уладзіміру Дземянкову, быў адрамантаваны більярдны стол. Цяпер можна з упэўненасцю сказаць, што жыхары аграгарадка будуць праводзіць свой вольны час больш разнастайна і змястоўна.

Святлана ШЫШКО,

бібліятэкар Новадоктаравіцкай сельскай бібліятэкі


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей