Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

На Копыльщине прошли встречи информационно-пропагандистских групп с трудовыми коллективами

25.02.2020
Падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва ў раёне прайшлі сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкіх груп з працоўнымі калектывамі. [caption id="attachment_86203" align="aligncenter" width="840"] ■ Старшыня райсавета Ірына Кісляк (справа), начальнік аддзела занятасці Ірына Юха, галоўны інжынер Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Нікіфараў, начальнік Капыльскага вузла электрасувязі Віктар Журыд выслухоўваюць пытанні сувязістаў[/caption] Так, група на чале са старшынёй райвыканкама Сяргеем Пілішчыкам выехала ў сельгасфіліял  «Руднае».  Таксама прайшлі  сустрэчы  ў  ЗАТ «Жыліхава», філіяле «Лакнея», Капыльскім дзяржаўным каледжы,  гімназіі № 1 г. Капыля. Трэба адзначыць, што Капыльшчыну наведалі прадстаўнікі абласных арганізацый. Так, начальнік упраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Мінаблвыканкама Аксана Таранда пабывала ў Капыльскім райвыканкаме, старшыня Мінскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь» Таццяна Гур’ева – у гімназіі № 1 г. Капыля. Прадстаўнікі калектываў мелі магчымасць задаць пытанні, якія іх хвалююць. У Рудным была зноў закранута праблема з газіфікацыяй, станам дарог. Адна з удзельніц сустрэчы прасіла дапамогі ў рамонце даху. Жыхары аграгарадка Жыліхава звярталіся наконт слабага напору вады ў водаправодзе і магчымасці правядзення грашовых аперацый у сувязі з закрыццём у іх населеным пункце аддзялення банка. Галоўны інжынер Мінскага філіяла РУП «Белтэлекам» Андрэй Нікіфараў разам з ІПГ на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Ірынай Кісляк сустрэўся з калектывам Капыльскага вузла электрасувязі. Ірына Мікалаеўна расказала пра транспартны комплекс Беларусі і раёна, а Андрэй Аляксеевіч звярнуў увагу на ўкараненне новых відаў паслуг электрасувязістамі. Сярод узнятых у арганізацыі пытанняў – наконт рамонту тратуара ад дома № 7 па вул. Партызанскай і да скрыжавання з вул. Цімкавіцкай, запраўкі аўтамабіляў газам у Капылі, асфальтавання вуліц Трактарнай і Набярэжнай, устаноўкі святлафора ў цэнтры горада. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей