Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Сустрэча з бацькоўскай зямлёй

11.07.2011
У канцы мая ў нашай Семежаўскай школе чакалі прыезду знакамітых землякоў. Да нас у чарговы раз завіталі Герой Беларусі акадэмік Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі і выпускнік 1965 года прафесар Міхаіл Іванавіч Рымжа. Яны прыехалі разам з дэлегацыяй аб’яднанага Інстытута машынабудавання Акадэміі Навук Беларусі. Падчас гутарак Міхаіл Сцяпанавіч Высоцкі расказаў нам аб тым, што яго сэрца заўсёды напаўняецца радасцю ад сустрэчы з бацькоўскай зямлёй. Ён успамінаў свае дзіцячыя і юнацкія гады, праведзеныя тут. I, мабыць, таму вельмі расчуліўся, калі вучні краязнаўчага гуртка падаравалі яму ўласна намаляваную карціну яго роднай сядзібы. Міхаіла Іванавіча Рымжу таксама не адпускаюць успаміны аб дзяцінстве, земляках, вёсцы. І таму ён узяўся за пяро, каб да- крануцца душой да самага светлага — роднай зямлі — і падзяліцца з намі ўспамінамі. Сяргей Мікалаевіч Паддубка — намеснік дырэктара Інстытута машынабудавання — паведаміў, чым жыве іх установа, якія новыя праекты рэалізуюцца там сёння. А таксама нам быў прадэманстраваны фільм аб праектах Інстытута. У знак удзячнасці землякам госці падаравалі школе неабходную для сучаснага навучання інтэрактыўную дошку, а таксама кнігі аб працы Інстытута машынабудавання.

Іна РУДНІЦКАЯ,

вучаніца Семежаўскай СШ


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей