Адзіныя дні бяспекі, згодна з распараджэннем старшыні райвыканкама, пройдуць на Капыльшчыне з 20 лютага па 1 сакавіка і з 1 па 10 верасня.

Пачынаючы з гэтага года, такія дні бяспекі будуць праходзіць двойчы на год - у лютым і верасні. Іх мэта: пажарна-прафілактычная работа і навучанне насельніцтва асновам бяспекі жыццядзейнасці.
Удзельнікамі дзён бяспекі ў Капыльскім раёне стануць усе суб’екты прафілактыкі: РАНС, РАУС, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне насельніцтва, ахова здароўя, упраўленне па адукацыі, спорце і турызме, ЖКГ, ГА “БРСМ” і іншыя.
На гэты перыяд запланавана адпрацоўка планаў эвакуацыі ва ўстановах адукацыі і арганізацыях, сумесныя рэйды, абмен інфармацыяй, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, прафілактычныя акцыі і конкурсы, канцэрты, тэатралізаваныя паказы і многае іншае.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии