Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

21

Перевозка пассажиров автомобилями-такси ухудшилась

13.02.2020
Адмена Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 7 ад 23. лістапада 2017 года ліцэнзій на перавозку пасажыраў аўтамабілямі-таксі адмоўна сказалася на якасці перавозак пасажыраў. Некаторыя так званыя перавозчыкі пасажыраў паблыталі адмену ліцэнзій з выкананнем правіл перавозкі пасажыраў аўтамабіляў, якія не адмяняліся для вытворцаў транспартных работ і паслуг. Яскравымі доказамі і  прыкладамі з’яўляюцца вынікі працы супрацоўнікаў філіяла Транспартнай інспекцыі па горадзе Мінску і Мінскай вобласці за 2019 год. Работнікамі філіяла ў горадзе Мінску і Мінскай вобласці праверана 1258 транспартных сродкаў і выяўлена 646 парушэнняў, гэта значыць у кожным другім аўтамабілі ёсць парушэнні. Найбольшая іх колькасць — па афармленні аўтамабіляў-таксі, як унутраным, так і знешнім, пачынаючы ад візітных картак вадзіцеля і заканчваючы плафонамі і жоўтымі палосамі па  бакавых паверхнях аўтамабіляў шырынёй не менш як 20 см. І самае жахлівае, гэта болей чым у 10% правераных транспартных сродкаў. У кожным дзясятым аўтамабілі адсутнічае дзяржаўны паўгадавы тэхнічны агляд, які трэба праходзіць адзін раз у 6 месяцаў, у 24 перавозчыкаў адсутнічаюць страхоўкі грамадзянскай адказнасці перавозчыка перад пасажырамі. За такія парушэнні раней можна было пазбавіць ліцэнзіі з першага разу, а цяпер перавозчык не баіцца, што ён застанецца без працы, і будзе працаваць і надалей, заплаціўшы чатыры базавыя за тэхагляд ці 10 базавых за страхоўку. Да адміністрацыйнай адказнасці  за год прыцягнута 630 чалавек, сума накладзеных штрафаў склала 27412,5 рубля. Адмена абавязковага выкарыстання пуцявых лістоў трактуецца асобнымі перавозчыкамі як выезд на лінію без праходжання кантролю тэхнічнага стану аўтамабіля перад выездам у рэйс і медыцынскага агляду вадзіцеля, у сувязі з гэтым такія парушэнні нават не фіксуюцца пры адсутнасці пуцявога ліста. Па 11 перавозчыках пасажыраў аўтамабілямі-таксі і дыспетчарскіх службах праведзены пазапланавыя праверкі дзейнасці арганізацый  на падставе даручэнняў следчага камітэта, у выпадку калі здараюцца ДТЗ з ахвярамі ці параненымі з удзелам транспартных сродкаў арганізацый. Больш за ўсё ў арганізацый ці ІП дапускаюцца парушэнні  рэжыму працы і адпачынку вадзіцелямі таксі, якія павінны працаваць не больш за 10 гадзін у змену, не улічваючы дзве гадзіны на перапынак,  у парушэнне правіл перавозкі пасажыраў № 242 адсутнасць спецыялістаў па бяспецы руху, па забеспячэнні бяспечных аўтамабільных перавозак пасажыраў, адсутнасць памяшканняў для правя-дзення  вучэбнай і прафілактычнай работы  па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў, не праводзіцца стажыроўка вадзіцеляў пры прыёме на працу, у парушэнне пункта 28 правіл перавозкі не прызначаюцца асобы, адказныя  за арганізацыю і выкананне перавозак пасажыраў у адпаведнасці з пастановай Савета Мінстраў Рэспублікі Беларусь № 971 ад 30.06.2008 года з улікам апошніх змяненняў (№ 512 ад 28.06.2018 года). У філіял на работу вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі паступіла 60 скаргаў і зваротаў. Большасць зваротаў прыпадае на адмову ў выдачы квіткоў пасля сканчэння паездкі за наяўны разлік, неабгрунтаваныя адмовы ў перавозцы пасажыраў, правоз пасажыраў без таксометра ці без яго ўключэння, правоз пасажыраў па завышаным тарыфе і грубасць у адносінах да пасажыраў таксі вадзіцеляў аўтамабіляў-таксі. Па ўсіх фактах, якія выкладзены ў зваротах,  былі праведзены праверкі, пры выяўленні парушэнняў вінаватыя прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці. Адказы заяўнікам, а таксама паведамленні і перанакіраванні ў выпадку, калі пытанні, выкладзеныя ў звароце, не  адносяцца да кампетэнцыі Транспартнай інспекцыі,  даюцца ў парадку, устаноўленым Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». Алег ЯКШЭВІЧ, намеснік начальніка філіяла па горадзе Мінску і Мінскай вобласці

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей