Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

82

Настаўнікі абаранялі айчыну

08.05.2010

Вялікай Айчыннай вайне прысвечаны сотні тамоў навуковых даследаванняў, тысячы дакументальных матэрыялаў, мемуараў і ўспамінаў. Мы таксама вырашылі ўнесці свой уклад у раскрыццё гісторыі таго часу, расказаць аб патрыятызме,  ваеннай славе, жыццёвым лёсе настаўнікаў - удзельнікаў вайны, якія працавалі ў школах, размешчаных на тэрыторыі сучаснага школьнага мікрараёна УА «Лясноўская ДАСШ».

Дадзены матэрыял, падрыхтаваны членамі гуртка «Спадчына» на чале з яго кіраўніком – настаўнікам гісторыі Уладзімірам Іванавічам Караленкам, - даніна павагі тым, хто не толькі абараняў Радзіму, але ў мірны час прысвяціў сябе вырашэнню спрадвечных пытанняў выхавання і адукацыі.

ЖАЛКОЎСКІ В. Ю.

Нарадзіўся ў 1925 г. у в. Лугавая (раней Свінка) Капыльскага раёна. Рана памерла маці. У 1937 г. бацька быў безпадстаўна рэпрэсіраваны і сасланы ў Сібір. Там ён і памер. Перад самай вайной Валянцін Юльянавіч паспяхова закончыў Песачанскую СШ. Ужо ў той час у юнака праявіліся арганізатарскія здольнасці.

Вайна застала Валянціна дома. У час акупацыі дапамагаў партызанам. 3 ліпеня 1944 г. па прызыве палявога ваенкамата стаў байцом Савецкай Арміі, служыў у 146-ым стралковым палку. Пры ўзяцці города Слоніма яго назначаюць другім нумарам пры стралковым кулямеце. Адбівалі бясконцыя атакі фашыстаў. Калі загінуў першы нумар, Валянцін Юльянавіч стаў кулямётчыкам. За баі пад Слонімам Жалкоўскі В. Ю. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Пры фарсіраванні заліва Фрышганд давялося Валянціну Юльянавічу змагацца з фашысцкімі «смяротнікамі», за выкананне баявога задання пры фарсіраванні заліва Жалкоўскі ўзнагароджаны медалём «За адвагу», ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Закончыў вайну ў Германіі. Дэмабілізаваўся ў 1947 г.

Пасля вайны, у 1949 г., закончыў Баранавіцкі настаўніцкі інстытут, затым Мінскі педагагічны інстытут, гістарычны факультэт. У 1949 -1951 гг. працаваў завучам Бальшавіцкай СШ, з 1951 г. — дырэктарам Цялядавіцкай СШ, а з 1973 г. па 1987 г. — дырэктарам Лясноўскай СШ. Свой багаты педагагічны і жыццёвы вопыт Валянцін Юльянавіч ахвотна перадаваў калегам, маладым настаўнікам, уносіў важкі ўклад у агульную справу народнай асветы. Праводзіў вялікую грамадскую работу, быў адным з лепшых прапагандыстаў раёна.

Заслугі Валянціна Юльянавіча высока ацэнены дзяржавай, ён удастоены ганаровага звання «Заслужаны настаўнік школ БССР», «Выдатнік народнай асветы». Імя Жалкоўскага Валянціна Юльянавіча занесена ў раенную кнігу «Памяць. Капыльскі раён».

ЯНУШКА І. П.

Нарадзіўся ў в. Лоцвіны ў 1923 г. У 1939 г. паступіў у Слуцкае педвучылішча, але закончыць вучобу не ўдалося, пачалася Вялікая Айчынная вайна. З ліпеня 1944 г. ваяваў у складзе 1316-га стралковага палка радавым мінамётнага ўзвода. Іван Пятровіч быў адзначаны шматлікімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Пасля вайны (1945 - 1949 гг.) працаваў загадчыкам Лоцвін-скай пачатковай школы, з 1949 г. — настаўнікам фізікі Цялядавіцкай СШ. Адначасова вучыўся завочна ў Мінскім педагагічным інстытуце на фізіка-матэматычным факультэце. Сумяшчаў вучобу, працу, актыўную грамадскую работу. 3 1961 г. працаваў завучам Цялядавіцкай СШ, а ў 1973 г. назначаны дырэктарам Цялядавіцкай няпоўнай сярэдняй школы.

Іван Пятровіч Янушка ўнёс вялікі уклад у працэс выхавання і адукацыі маладога пакалення. Уладальнік значка «Выдатнік народнай асветы».

КОЎЗУСЬ І. Я.

Нарадзіўся ў в. Блеўчыцы Капыльскага раёна ў 1914 г. Вучыўся ў Магілёўскім педагагічным інстытуце на філалагічным факультэце. Вайна не дала магчымасці закончыць вучобу. 3 1942 г. Іван Якаўлевіч змагаецца з фашыстамі ў партызанскай брыгадзе імя Чапаева на пасадзе начальніка штаба атрада імя Панамарэнкі. Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі і многімі медалямі.

Пасля вайны працуе інструктарам Капыльскага райкама партыі. У 1948 г. узначаліў калгас «Ільіч» у вёсцы Лоцвіны, з 1961 г. — настаўнік геаграфіі Цялядавіцкай СШ. Завочна закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці геаграфія. Да выхаду на заслужаны адпачынак працаваў завучам па выхаваўчай рабоце і выкладаў геаграфію. У школе на высокі ўзровень паставіў работу па патрыятычным выхаванні моладзі. Пад яго кіраўніцтвам вучні сабралі багаты матэрыял па гісторыі Лаўскага бою. Часта праводзіліся сустрэчы са сваякамі і роднымі яго ўдзельнікаў.

КРЫКАЛА Г. П.

Нарадзіўся ў 1914 г. у в. Лавы Капыльскага раёна. Працаваў у калгасе імя Красіна. У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў ў вызваленні Заходняй Беларусі.

3 успамінаў Гаўрыіла Пятровіча: «17 верасня 1939 года мы атрымалі загад ноччу перайсці граніцу паміж вёскамі Язвіны і Белікі Капыльскага раёна. Польскія жаўнеры спачатку аказвалі моцнае супраціўленне, але потым склалі зброю і здаліся ў палон. Просты народ з радасцю сустракаў нас як вызваліцеляў». «Прыйшлося мне ўдзельнічаць і ў Фінскай вайне, ваяваць у 45-градусны мароз. Мы штурмавалі фінскія ўмацаванні, шмат нашых салдат палегла каля фінскіх дотаў. У раёне возера Сувонаярві я быў паранены ў нагу, лячыўся ў шпіталі. Пасля выздараўлення вярнуўся ў часць, а тут пачалася Вялікая Айчынная вайна, ізноў - фронт…”

Гаўрыіл Пятровіч прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад пачатку да канца. Удзельнічаў у абароне Масквы, у вызваленні Смаленска, Усходняй Прусіі, у штурме Кёнігсберга, Берліна, а затым у ліквідацыі групоўкі немцаў у Чэхаславакіі, дзе і закончыў вайну.

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «За адвагу», «За баявыя заслугі» і іншымі. Быў дэмабілізаваны па стане здароўя ў званні старшага лейтэнанта. Больш за 25 гадоў працаваў настаўнікам пачатковай ваеннай падрыхтоўкі і фізкультуры. Шмат сіл і здароўя аддаў навучанню і патрыятычнаму выхаванню вучняў.

ГРАМЫКА С. І.

Нарадзіўся ў 1923 г. у в. Калюга Капыльскага раёна. Закончыў Цялядавіцкую школу. Пасля вызвалення Беларусі прызваны ў дзеючую армію. Ваяваў на 2-м Беларускім фронце. У канцы 1944 года быў цяжка паранены, лячыўся ў шпіталі горада Нахічэвань. Пасля лячэння камісаваны. Узнагароджаны медалямім «За адвагу», «За перамогу над Германіяй».

Пасля вайны паступіў і паспяхова закончыў Нясвіжскае педагагічнае вучылішча. Працаваў бібліятэкарам у Цялядавіцкай СШ, затым настаўнікам малявання і чарчэння. Сяргей Іосіфавіч быў таленавітым чалавекам, з пачуццём эстэтычнага густу, унёс вялікі ўклад у мастацкае афармленне школы. Карыстаўся павагай і за-служаным аўтарытэтам сярод насельніцтва і калег.

ПАЛЯШЧУК У. Р.

Нарадзіўся ў 1920 г. у в. Сухоўчыцы Капыльскага раёна. Закончыў сем класаў Быстрыцкай школы, затым Слуцкае педагагічнае вучылішча. Працаваў настаўнікам у Старобінскім раёне, а з 1939 года - у Блеўчыцкай сямігодцы.

У перыяд акупацыі з’яўляўся сувязным. У 1943 г. пайшоў у партызанскі атрад імя Пархоменкі брыгады імя Калініна. Уладзімір Раманавіч праявіў мужнасць і гераізм у аперацыі па падрыве дарогі Цімкавічы - Слуцк, па якой рухалася варожая тэхніка. У чэрвені 1944 года атрад злучыўся з часцямі рэгулярнай арміі. Уладзімір Раманавіч прадоўжыў баявы шлях у рэгулярных  часцях  Савецкай Арміі. Удзельнічаў у фарсіраванні ракі Нараў, за мужнасць і гераізм у баі па ўтрыманні плацдарма быў узнагароджаны медалём «За адвагу». У скла-дзе  разведгрупы прымаў удзел у вызваленні з палону савецкага палкоўніка. З пастаўленай задачай справіліся паспяхова. За гэты подзвіг Уладзімір Раманавіч быў узнагароджаны медалём «За баявыя заслугі».

Пасля заканчэння вайны Паляшчук У. Р. працаваў настаўнікам пачатковых класаў у Зельвенскім раёне Гродзенскай вобласці. Затым сям’я пераехала на радзіму Уладзіміра Раманавіча. Доўгі час ён працаваў загадчыкам пачатковай школы спачатку ў в. Старая Гута, затым у в. Колы. Пасля закрыцця школы ў вёсцы Колы, пайшоў працаваць агароднікам у саўгас «Лясное».

КАРАЛЕНКА  І. Ф.

Нарадзіўся  ў  1915  годзе ў в. Мусічы Слуцкага раёна. У 1937 г. закончыў Слуцкае педагагічнае вучылішча, да вайны  працаваў   настаўнікам   у в. Жавалкі. У 1940 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі. У Жавалках засталася жонка, якая працавала таксама настаўніцай, і маленькі сын. Іван Фаміч служыў у г. Пензе, закончыў школу маладых камандзіраў і быў накіраваны ў Заходнюю ваенную акругу. У пачатку вайны іх воінская часць з цяжкімі баямі адступала на ўсход. Пад Баранавічамі полк трапіў у акружэнне. Івану Фамічу з групай байцоў удалося вырвацца з акружэння і трапіць у партызанскі атрад імя Шчорса, камандаваў якім Шастапалаў М. А.

Іван Фаміч удзельнічаў у шматлікіх аперацыях партызанскай брыгады імя Чапаева, якая вясной 1943 г. была акружана і адціснута фашысцкімі карнікамі ў балоты пад Ганцавічамі. Народныя мсціўцы з баямі вырваліся з акружэння і вярнуліся ў Капыльскі раён. Тут Іван Фаміч даведаўся аб страшэннай трагедыі, што адбылася 5 лютага 1943 г. Фашысцкія карнікі спалілі Жавалкі разам з жыхарамі, у жудасным полымі загінула і жонка Івана Фаміча - Алена Уладзіміраўна разам з маленькім сынам Арэстам. Іх імёны, як і імёны спаленых зажыва жыхароў вёскі Жавалкі, высечаны на плітах помніка ахвярам фашызму і занесены ў кнігу «Памяць. Капыльскі раён».

У жніўні 1944 года Івана Фаміча назначаюць дырэктарам Вошкатаўскай школы, а ў 1945 г. — дырэктарам дзіцячага дома ў вёсцы Сінячова. У 1948 годзе ўжо новая сям’я пераязджае на працу ў в. Печураны, дзе Іван Фаміч назначаецца загадчыкам пачатковай школы. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За адвагу», «Партызану Вялікай Айчыннай вайны».

ЕМЯЛЬЯНАЎ С. Е.

Нарадзіўся ў Смаленскай вобласці. Да вайны закончыў педагагічнае вучылішча, працаваў настаўнікам у сельскай школе Гродзенскай вобласці. У 1940 г. прызваны ў Чырвоную Армію. Закончыў трохмесячныя афіцэрскія курсы. У званні малодшага лейтэнанта служыў у Заходняй ваеннай акрузе. У чэрвені 1941 г. іх полк трапіў у акружэнне пад Ваўкавыскам. Нямногім, у тым ліку і Серафіму Емяльянавічу, удалося вырвацца з акружэння. Начамі ішлі на ўсход, да лініі фронта, днём хаваліся ў лесе. Зіма застала на Капыльшчыне, дзе наладзілі сувязь з партызанамі. Емяльянаў С. Е. і яшчэ два чырвонаармейцы сталі партызанамі атрада імя Чапаева.

Серафіма Емяльянавіча, як афіцэра, прызначылі камандзірам узвода, а затым — камандзірам роты. Емяльянаў са сваёй ротай 7 лістапада 1942 года ўдзельнічаў у Старыцкім баі. Быў цяжка паранены ў нагу. Пасля выздараўлення прадаўжаў ваяваць камандзірам роты ў складзе брыгады імя Чапаева.

Пасля вызвалення Беларусі Серафіма Емяльянавіча пакідаюць у Капыльскім раёне для аднаўлення адукацыі і накіроўваюць настаўнікам гісторыі ў Дарагавіцкую сямігодку, дзе ён і працаваў да выхаду на пенсію. Гэта быў цікавы чалавек і педагог. Праводзіў вялікую работу па патрыятычным выхаванні вучняў і моладзі.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга,  Айчыннай вайны і многімі медалямі. Яго імя ўпамінаецца ў кнізе Івана Новікава «Руины стреляют в упор». У 1985 г. выехаў разам з жонкай у г. Смаленск да сына, які працаваў у той час першым сакратаром Смаленскага абкама партыі.

ЖУЧКО У. А.

Нарадзіўся ў 1925 г. у в. Лоцвіны Капыльскага раёна. Васемнаццацігадовым юнаком быў мабілізаваны на фронт у 1944 годзе. Удзельнічаў у баях з фашыстамі ў складзе 1310-га стралковага палка, быў куляметчыкам. У баях пад Нарвай Уладзімір Адамавіч быў цяжка паранены.  Лячыўся  ў шпіталі г. Масквы, затым у Навасібірску. Вярнуўся дамоў інвалідам. У 1945 г. працаваў бібліятэкарам у вёсцы Лоцвіны, у тым жа годзе паступіў у Нясвіжскае педагагічнае вучылішча, пасля паспяховага заканчэння якога прызначаны на працу настаўнікам Засцебскай пачатковай школы, затым — настаўнікам у Лоцвінскую пачатковую. Педагагічны стаж Уладзіміра Адамавіча склаў 45 гадоў, аднавяскоўцы і былыя вучні ўспамінаюць яго як чулага і спагадлівага чалавека. Уладзімір Адамавіч вёў вялікую прапагандысцкую і грамадскую работу. Узнагароджаны медалём «За адвагу».

КОРШУК А. М.

Нарадзіўся ў 1915 г. у в. Слабада-Кучынка Капыльскага раёна. Да вайны закончыў Песачанскую сярэднюю школу, затым аднагадовыя педагагічныя курсы ў г. Слуцку. Накіраваны працаваць настаўнікам пачатковых класаў у Лоеўскі раён.

У 1939 г. прызваны ў Чырвоную Армію, служыў у г. Куйбышаве, затым ва Ульянаўску. У 1940 годзе часць перавялі на Каўказ, дзе Аркадзь Міхайлавіч служыць вайсковым санітарам. Пачалася вайна, з цяжкімі кровапралітнымі баямі часць адступае. Вайсковаму санітару прыходзіцца нялёгка, параненыя патрабуюць дапамогі і ўвагі, медыкаментаў не хапае, многіх прыходзіцца выносіць на руках. Пад г. Харкавам байцы трапілі ў акружэнне, выходзілі групамі. Аркадзь Міхайлавіч з сябрам нарваліся на немцаў, узнікла небяспека растрэлу, але іх адпусцілі. У 1942 г. пайшоў у партызаны, змагаўся ў атрадзе імя Будзённага 2-га малдаўскага злучэння. Ваявалі партызаны мужна: устройвалі засады, мініравалі дарогі, рабілі налёты на варожыя гарнізоны. У 1944 г. партызанскі атрад злучыўся з дзеючай арміяй, Аркадзь Міхайлавіч прадаўжае ваяваць у штурмавой роце вайсковым санітарам. Закончыў вайну ў Румыніі. Узнагароджаны шматлікімі медалямі.

3 1946 г. па 1952 г. працуе настаўнікам пачатковай школы ў Засцеб’і, з 1953 па 1957 гг. — настаўнікам у пачатковай школе в. Ржаўка. У 1958 годзе — загадчык пачатковай школы ў вёсцы Язвіны. 3 1969 г. да выхаду на пенсію працаваў настаўнікам пачатковых класаў Цялядавіцкай СШ.

КАНОНЧЫК І. Я.

Нарадзіўся ў в. Вусава Капыльскага раёна ў 1915 г. Да вайны закончыў педвучылі-шча, працаваў настаўнікам пачатковых класаў ў в. Мажа, у 1940 г. прызваны ў рады Чырвонай Арміі. Іван Якаўлевіч закончыў афіцэрскія курсы ў Омску. У званні лейтэнанта пехацінец удзельнічаў у абароне Каўказа, вызваленчых баях за Украіну, Румынію. Закончыў вайну ў Чэхаславакіі ў званні капітана. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Айчыннай вайны I ступені, медалём «За баявыя заслугі» і інш.

Пасля вайны працуе настаўнікам геаграфіі і працы Дарагавіцкай сямігадовай школы. З 1973 г. — выхавацель групы падоўжанага дня Лясноўскай СШ. Іван Якаўлевіч праводзіў вялікую работу па ваенна-патрыятычным выхаванні вучняў, дзяліўся сваімі ўспамінамі аб той вайне. Узначальваў школьнае лясніцтва. Пад яго кіраўніцтвам быў пасаджаны школьны сад. Іван Якаўлевіч праводзіў цікавую турыстычную работу ў школе.

Усіх, акрамя Аркадзя Міхайлавіча Коршука, ужо няма ў жывых. Але мы не маем права ў паўсядзённых клопатах, радасці падзей і горычы няўдач забываць тых, хто даў нам магчымасць жыць у квітнеючай Беларусі. Работа па пошуку звестак аб настаўніках-ветэранах дазволіла нам актывізаваць патрыятычную работу ў школе, глыбей пазнаёміцца з гістарычным мінулым нашага раёна, пашырыць свой светапогляд. Але самае галоўнае – пранікнуцца пачуццём адказнасці за захаванне міру на нашай планеце, каб не паўтарыліся жахі той, далёкай ужо, вайны.

Кацярына КАМЁНКА, Алена СЕМЯНОВІЧ,

члены гуртка «Спадчына» УА «Лясноўская ДАСШ»

Да 65-годдзя Вялікай Перамогі

НАСТАЎНІКІ АБАРАНЯЛИ АЙЧЫНУ

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей