Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

54

В 2021 году в Копыле планируется провести День белорусской письменности

11.02.2020
Пра важнасць гэтай падзеі для горада і раёна гаварыў у інтэрв’ю праграме «Міншчына» тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне» старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. [caption id="attachment_85697" align="aligncenter" width="840"] ■ Сяргей Пілішчык дае інтэрв’ю тэлеканалу СТБ[/caption] Сяргей Міхайлавіч падкрэсліў, што капыльская зямля ўпершыню прыме мерапрыемства такой велічыні. Але гэта вельмі заслужана, бо тут нарадзіліся і выраслі каля 40 вядомых паэтаў і пісьменнікаў Беларусі. У ліку якіх Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Анатоль Астрэйка, Адам Русак і многія іншыя. Сёння капыляне захоўваюць памяць пра іх у музеях, цэняць іх творчасць. https://youtu.be/3jE5VtZ3iZg?t=2776 Акрамя шматлікіх мерапрыемстваў у рамках Дня беларускага пісьменства, а гэта літаратурныя чытанні, вечарыны, пастаноўкі, капыляне атрымаюць дастойны падарунак да свята – дзіцячую бібліятэку. Пакуль што яе фонды сумяшчаюцца з дарослай. Сяргей Пілішчык адзначыў, каб не аказваць фінансавую падтрымку гораду двойчы, на ўзроўні абласнога кіраўніцтва заручаны падтрымкай, каб правесці ў Капылі ў 2021 годзе і абласныя «Дажынкі» Ужо створана рабочая група, распрацаваны план мерапрыемстваў, вызначаны аб’екты, якім будзе нададзена пэўная ўвага. Як мяркуе кіраўнік раёна, напярэдадні свят Капыль атрымае дадатковы імпульс для развіцця ў плане навядзення парадку, наш гарадок заззяе новымі промнямі. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей