Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

32

У “Спадчыны” новая программа

08.07.2011
“Для вас, працаўнікі сяла!”– так называецца новая канцэртная праграма, якую прадставіў жыхарам вёсак Комсічы і В. Раёўка народны ансамбль народнай песні «Спадчына». Прыгожыя народныя песні гучалі з вуснаў салістаў ансамбля – Антона Шышмарова, Сняжаны Чырко, Паўла Дрожжы, Яраслава Грыбка і кіраўніка ансамбля Валянціны Зарамбоўскай. Спалучэнне музыкі, песень і танцаў дало магчымасць стварыць выдатную праграму, якая цудоўна ўспрынялася вяскоўцамі. Адзначым, што пазнаёміцца з творчасцю аматарскіх калектываў раёна змогуць усе жыхары маланаселеных вёсак, згодна з распрацаваным планам аддзела культуры райвыканкама.

Таццяна БОХАН


admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей