Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

25

«СП» — 90 лет! О том, что писала районная газета 8 февраля в разные годы

08.02.2020
Сёлета капыльская газета «Слава працы» адзначае 90-годдзе свайго выдання Пра што пісала раёнка ў розныя гады ў гэты дзень, 8 лютага (у вытрымках з тэкстаў захаваны стыль і арфаграфія таго часу). 1966 г. «Калгаснікі калгаса «Інтэрнацыянал» атрымліваюць канчатковы  разлік. Праца старанных людзей аплачана багата. Даярка С. Дарашэвіч, напрыклад, атрымала 780 рублёў, а даглядчыца цялушак В. Бяльмач – 640, палявод С. Бяльмач – 230 рублёў. Калгаснікі задаволены. Працуюць яшчэ з большай энергіяй, каб павялічыць багацце грамадскай гаспадаркі». 1970 г. «Хутка ў нашай краіне будзе праходзіць ленінскі залік. Як і ўсе камсамольцы краіны, вучні нашай школы рыхтуюцца да яго. Кожны камсамолец узяў асабістыя абавязацельствы, якія павінен выканаць да стагоддзя У.І. Леніна. Мы вывучаем біяграфію правадыра працоўных У.І. Леніна, знаёмімся з матэрыяламі Маскоўскай нарады рабочых і камуністычных партый, ІІІ з’езду калгаснікаў, з дакладам Л.І. Брэжнева «50-годдзе ленінскага камсамола». Вучні дзесятага класа больш падрабязна вывучаюць тэмы: «Савецкая сацыялістычная дзяржава», «Роля партыі ў савецкім грамадстве», «Аб дыктатуры пралетарыяту». 1975 г. «Здарылася так, што я згубіла 300 рублёў і ашчадную кніжку. Перажывала я страту. Знайшоў грошы і кніжку трактарыст калгаса «Авангард» Уладзімір Міхайлавіч Адамчук. Ён паступіў, як належыць камуністу, – вярнуў мне страту. Гэты ўчынак яшчэ раз падкрэслівае сумленнасць чалавека, які носіць ганаровае імя члена партыі». 1980 г. «Вялікая радасць у моладзі Цімкавіч – адкрыўся і працуе пнеўматычны цір у гэтай вёсцы. Шмат удзячнасці за такую прыемную навіну заслугоўвае выканком Цімкавіцкага сельскага Савета, работнікі філіяла № 2 Нясвіжскага аўтакамбіната № 1, якія зрабілі ўсё, каб пераабсталяваць адзін са старых аўтобусаў у цір. З раніцы да вечара ў ціры чарга. Многія аматары стральбы не шкадуюць часу, каб яшчэ і яшчэ раз праверыць сваё ўменне, акунуцца ў хвалюючую атмасферу спорту». 1986 г. «Прычынай чарговага пасяджэння таварыскага суда ўпраўлення «Слуцкміжрайгаз» з’явіўся разбор  паводзін слесара Капыльскага цэха звадкаванага газу ІЖ. За з’яўленне ў стане ап’янення ў грамадскім месцы  суд вынес парушальніку грамадскае ганьбаванне і рашыў паведаміць аб гэтым у раённай газеце». Падрыхтавала Марыя ШЭІНА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей