Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

45

В ОАО "Старица-Агро" активно идет подготовка сельхозтехники к весенней посевной

06.02.2020
Чым бліжэй вясна, тым больш увагі надаецца падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да палявых работ. Па прагнозах сіноптыкаў, сёлета чакаецца ранні выхад у поле. Таму перад працаўнікамі вёскі пастаўлена няпростая, але цалкам рэальная, як лічаць у Мінсельгасхарчы, задача. Заключаецца яна ў тым, каб усю тэхніку падрыхтаваць на месяц раней, чым прапаноўвала інжынерная служба. Гэта значыць: глебаапрацоўчыя  і пасяўныя агрэгаты паставіць на лінейку гатоўнасці да 1 лютага, для нарыхтоўкі кармоў — да 1 сакавіка, а для ўборкі збожжавых культур — да канца красавіка. Пра гэта гаварылася на рэспубліканскім семінары-вучобе па падрых-тоўцы сельгастэхнікі да правядзення палявых работ 2020 года. Прайшоў ён на базе сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый Гродзенскай вобласці. Як будзе падрыхтавана сельскагаспадарчая тэхніка, такім фактычна будзе і ўраджай бягучага года. Гэту простую ісціну добра ведаюць у адкрытым акцыянерным таварыстве «Старыца-Агра». Яшчэ з лістапада мінулага года, як толькі тэхніка была пастаўлена на захоўванне, пачалася работа па яе рамонце. Нягледзячы на даволі вялікі машынна-трактарны парк, у сельгаспрадпрыемстве практычна ўся тэхніка падрыхтавана да вясенняй сяўбы. Засталося ўнесці толькі некаторыя апошнія штрыхі. — Нашы спецыялісты добра разумеюць, што, перш чым выйсці ў поле, неабходна адрамантаваць плугі, дыскатары, культыватары, камбінаваныя глебаапрацоўчыя і пасяўныя агрэгаты, — расказвае намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства па механізацыі Ігар Зянько. — Мы пачыналі з рамонту АКШ. Гатовы выйсці ў поле і 11 энерганасычаных трактароў. Дарэчы, два з якіх знаходзяцца ў нашай гаспадарцы на выпрабаваннях ад Мінскага трактарнага завода. У мехмайстэрнях аграгарадка Старыца ішлі апошнія прыгатаванні тэхнікі. Механізатары і слесары яшчэ раз пераглядвалі давераную ім тэхніку. Напрыклад, як расказаў нам галоўны інжынер-механік Аляксандр Цішчанка, перадавы механізатар Васіль Чабатароў рабіў апошнія прыгатаванні пасяўнога комплексу HORSCH Pronto 8 DC. Асноўная стаўка падчас сяўбы яравых культур будзе зроблена на гэты агрэгат і гэтага механізатара. [caption id="attachment_85521" align="aligncenter" width="840"] ■ Галоўны інжынер-механік Аляксандр Цішчанка (справа) з механізатарам Васілём Чабатаровым аглядаюць пасяўны комплекс[/caption] Механізатары Аляксандр Рончык, Аляксандр Фяткевіч (дарэчы, са знакамітай старыцкай дынастыі, дзе ў гаспадарцы заняты тры браты і іх тры сыны) і Алег Бялько ўжо падрыхтавалі замацаваныя за імі агрэгаты для апрацоўкі пасеваў «Раса». Зараз займаліся вырабам колаў у запас, каб потым аператыўна рэагаваць на магчымыя непаладкі. Рамонт запасных агрэгатаў АКШ даверылі маладым спецыялістам. Трэці год пасля службы ў арміі працуе механізатарам Андрэй Шаціла, які займаецца і рамонтам абсталявання. Добрай падмогай для атрымання вопыту па будучай спецыяльнасці «механізацыя» навучэнцу Капыльскага дзяржаўнага каледжа Аляксею Цішчанку стала вытворчая практыка ў сельгаспрадпрыемстве. [caption id="attachment_85520" align="aligncenter" width="840"] ■ Навучэнец каледжа Аляксей Цішчанка (злева) з механізатарам Андрэем Шацілам займаюцца рамонтам АКШ[/caption] Старыцкія аграрыі ўпэўнены, што вясенняя пасяўная іх знянацку не застане, і важную сельскагаспадарчую кампанію яны правядуць, як заўсёды, на належным узроўні. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей