Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

49

Акция "29 добрых дел" стартовала на Копыльщине во время вечеров встреч выпускников

04.02.2020
Успаміны за школьнай партай – адны з самых цёплых і радасных у жыцці чалавека. Па традыцыі ў першую суботу лютага былыя вучні сустрэліся са сваімі настаўнікамі, каб разам успомніць мінулыя дні. Для СШ № 3 г. Капыля гэта было свята ўдвайне: тут адзначылі 40-годдзе з дня заснавання навучальнай установы. У гэты ж вечар быў дадзены старт новай абласной дабрачыннай акцыі «29 добрых спраў». [caption id="attachment_85445" align="aligncenter" width="840"] ■ Гэты вечар для настаўніцы СШ № 3 г. Капыля Тамары Леанідаўны Касінскай быў напоўнены толькі добрымі ўспамінамі[/caption] Кожны з тых, хто прыйшоў у СШ № 3 г. Капыля гэтым лютаўскім вечарам, ужо дасягнуў жыццёвых ці прафесійных вяршынь. Але адзінае, што аб’ядноўвае былых выпускнікоў – любоў да школы і шчырая ўдзячнасць настаўнікам. Актавая зала была напоўнена самымі рознымі пачуццямі: весялосцю і ціхім сумам, радасцю і светлымі ўспамінамі. У ліку тых, хто завітаў у сваё юнацтва, была і старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч, якая скончыла названую ўстанову адукацыі ў ліку самых першых выпускнікоў. Рознакаляровыя ніці ўспамінаў аб’ядналі ў гэты вечар выпускнікоў і настаўнікаў, а яркай чырвонай стужкай свята сталі віншаванне і падарункі ад вядомай выпускніцы школы. – 40 гадоў… Здавалася б, гэта вялікая лічба, якая на пачатку нашай сустрэчы нават крыху напалохала, – звярнулася да гасцей Людміла Ніжэвіч. – Але, пераступіўшы парог школы, мы адразу акунуліся ў тую атмасферу сяброўства, якая панавала ў пачатку 80-х гадоў. Наш клас не быў спакойным, ён прыносіў клопату і настаўнікам, і нашым бацькам. Шмат было чаго цікавага, што сёння прыемна ўспомніць. Настаўнікі, нягледзячы на тое, што ўсе мы былі розныя, змаглі даць нам самае асноўнае – пачуццё чалавечай годнасці. І сёння, дзякуючы вашаму выхаванню, мы прыходзім на дапамогу адзін аднаму ў любую мінуту. Нізкі вам паклон ад першага выпуску 1981 года! Прыміце, калі ласка, гэтыя кветкі і падарункі! А падарункам школе стане сертыфікат на 300 рублёў. Але, упэўнена, самы галоўны сюрпрыз ад мяне як ад дэпутата наступны. Літаральна ўчора дырэктар Парка высокіх тэхналогій Усевалад Янчэўскі пацвердзіў заснаванне STEAM-класа ў сярэдняй школе № 3, і з новага вучэбнага года пры яго падтрымцы названы клас будзе створаны ва ўстанове адукацыі. Бясспрэчна: будучыня за інфармацыйнымі тэхналогіямі, і мы павінны дапамагчы дзецям развівацца ў дадзеным кірунку.
Даведка STEAM - гэта падыход да навучання, які пабудаваны на паглыбленні ў навуку, тэхналогіі, інжынерыю, мастацтва і матэматыку адначасова. Вучні трэніруюцца працаваць у камандзе і вырашаць праблемы ў кантэксце інавацыйных магчымасцей і бягучых патрэб грамадства.
Калектыў установы адукацыі таксама падрыхтаваў узнагароду: у гэты вечар Людміле Іванаўне прысвоена званне Ганаровы выпускнік СШ № 3 г. Капыля. Добрым працягам прыемнай «падарункавай» тэмы стала віншаванне начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірыны Абас: школа атрымала сучасны ноўтбук, а лепшыя педагогі – узнагароды. [caption id="attachment_85444" align="aligncenter" width="840"] ■ Начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас уручае ўзнагароду дырэктару школы Вадзіму Салаўю[/caption] Падзяку ад райвыканкама ўручылі настаўніцы працы Тамары Касінскай, а Падзяку ад начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама – дырэктару школы Вадзіму Салаўю. Ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама ўзнагароджаны настаўніца пачатковых класаў Марына Талейка, педагог сацыяльны Святлана Бабарэка і настаўніца рускай мовы і літаратуры Таццяна Нядзелька. Падзяку галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама атрымала ветэран педагагічнай працы, колішняя настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана Шыманская. З вялікай увагай, зусім як і раней, слухалі настаўнікі і былыя вучні выступленне першага дырэктара школы Вячаслава Ярмалінскага. – У якасці кіраўніка ўстановы я адпрацаваў 30 гадоў, – пранікнёна гаворыць Вячаслаў Вячаслававіч. – Гэта самы шчаслівы, радасны і добры час майго жыцця. На сённяшнім вечары я бачу тых педагогаў, з якімі пачынаў працаваць. Гэта адданыя сваёй працы прафесіяналы. Менавіта таму школа пастаянна з’яўлялася ў ліку лепшых сярод устаноў адукацыі раёна і вобласці. А ў 1989–1990 навучальным годзе стала лідарам у рэспубліканскім і нават усесаюзным спаборніцтве. Упэўнены, што такіх высокіх рэзультатаў можна дасягнуць толькі цяжкай мэтанакіраванай працай. А дзеці… Дзеці ёсць дзеці, якія ва ўсе часы любілі павесяліцца і нават пахуліганіць. І выпускнікі першых гадоў зусім не выключэнне. Таму сёння ад усёй душы жадаю ўсяго самага найлепшага і выпускнікам, і настаўнікам. А сваім маладым калегам хацелася б даць такі наказ: рыхтуйце сапраўднага годнага чалавека. [caption id="attachment_85443" align="aligncenter" width="840"] ■ Людміла Ніжэвіч (у цэнтры) разам з першым дырэктарам школы Вячаславам Ярмалінскім, настаўнікамі і аднакласнікамі[/caption] Далей на сцэну па традыцыі падымаліся выпускнікі, якія святкавалі юбілейныя даты 35, 30, 25, 20, 15, 10 і 5 гадоў з таго моманту, як з-за школьнай парты яны зрабілі рашучы крок у самастойнае жыццё. Словы шчырай падзякі і прызнання ў любові да настаўнікаў гучалі ў іх выступленнях. Кожны выпуск пакідаў на памяць аб сабе падарункі: сучасны прынтар, інфармацыйны стэнд, гадзіннік для гульні ў шахматы і вялікае мноства кветак. Прыемным сюрпрызам для гасцей свята сталі музычныя кампазіцыі, якія прагучалі ў выкананні былых навучэнцаў школы Уладзіслава Драбушэвіча, Аляксея Шавеля, Дар’і Горбат, Уладзіслава Гурло, а выступленне Вольгі Юрчэні – зараз артысткі Вялікага тэатра Беларусі – нібы перанесла гледачоў у сапраўдную канцэртную залу. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей