Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

33

Старейшина агрогородка Новые Докторовичи Татьяны Матусевич заслужила авторитет у местной власти и сельчан

30.01.2020
Актыўнасці і стараннасці старэйшыны аграгарадка Новыя Доктаравічы Таццяны Матусевіч можна толькі пазайздросціць. Здаецца, толькі год яна займаецца такой важнай справай, але ўжо заслужыла аўтарытэт як у мясцовай улады, так і ў вяскоўцаў. [caption id="attachment_85305" align="aligncenter" width="840"] ■ Таццяна Матусевіч (справа) гутарыць з аднавяскоўцамі[/caption] Каля дваццаці гадоў таму ра-зам з мужам яна пераехала з Капыля ў Н. Доктаравічы, каб даглядаць састарэлага бацьку, ды так і прыжылася тут. Да гэтага часу яна жыла ў Капылі. Працавала лінатыпісткай і наборшчыцай у капыльскай друкарні, дзе выдавалася газета «Слава працы». Таццяна Уладзіміраўна, можна сказаць, той чалавек, для якога грамадскія інтарэсы заўсёды вышэй за ўласныя. Гэта заўважылі аднавяскоўцы і выбралі жанчыну на пасаду «вясковага кіраўніка». Яна заўсёды сама прымала актыўны ўдзел у навядзенні парадку ў сваім населеным пункце, далучала да гэтага сваіх суседзяў, знаёмых. З ініцыятывай звярталася да старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Валуевіча. Успамінаецца прыбіранне так званых «шанхаяў» у самым цэнтры населенага пункта. Сёння нават і не скажаш, што там рабілася! Зараз усё чыста і акуратна. А зроблена ўсё гэта талакой. — Зразумела, кожнаму  хочацца, каб куточак, дзе жывеш, быў прыгожым, утульным, і не толькі ў межах асабістай сядзібы. Шкада, не кожнаму ўдаецца стварыць прыгажосць ля дома. То сродкаў не хапае, то часу, то творчага падыходу, — дзеліцца думкамі старшыня Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіл Валуевіч. — А калі няма ў гаспадароў старання і жадання, то іх сядзібы  не радуюць вока.  А там, дзе такіх гаспадароў шмат, і ўся вёска становіцца непрыгляднай. Каб такога не было, за парадкам у населеных пунктах уважліва сочаць не толькі прадстаўнікі сельвыканкама, але і іх найважнейшыя памочнікі ў вырашэнні шматлікіх пытанняў, бывае і праблемных, — старэйшыны. Не кожны сельскі жыхар, чыя кандыдатура падыходзіць на гэту пасаду, пагаджаецца ўзяць на сябе дадатковыя грамадскія абавязкі. Дзякуй тым, хто не адмаўляецца. У іх ліку і Таццяна Уладзіміраўна Матусевіч. Заўсёды пад асаблівай увагай вясковай старэйшыны навядзенне парадку на прыдамавых тэрыторыях. — У асноўным людзі ў нас акуратныя, але бывае і не лішнім напомніць пра парадак, — кажа старэйшына. — Станоўчага выніку дасягаем, калі дзейнічаем сумесна: і насельніцтва, і сельвыканкам, і адміністрацыя гаспадаркі. Прыкладам таму можа служыць стварэнне дзіцячай пляцоўкі ў цэнтры аграгарадка. Вядома, каб прыслухоўваліся да тваіх заўваг і з табой лічыліся, трэба шмат працаваць і самому. Прытрымліваецца такога правіла і Таццяна Уладзіміраўна. Усюды ў яе павінен быць парадак. Пастаянная праца і рух таксама яе жыццёвыя спадарожнікі. Для кожнага аднавяскоўца яна знойдзе цёплае слова, пацікавіцца, як ідуць справы, а для таго, каб весялей было жыць, сумесна з работнікамі культуры падрыхтуе цікавы вечар адпачынку. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей