46
В Копыльском государственном колледже прошло мероприятие «Образовательный форум «Навигатор поступления»
22.01.2020
У Капыльскім дзяржаўным каледжы адбылося маштабнае прафарыентацыйнае мерапрыемства «Адукацыйны форум «Навігатар паступлення», у якім прынялі ўдзел больш за 90 школьнікаў з горада Капыля і Капыльскага раёна.
— Мэтай правядзення дадзенага мерапрыемства мы ставілі інфармаванне навучэнцаў 9-х класаў і педагогаў аб тых прафесіях, якія можна атрымаць у кале-джы, — расказвае намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Наталля Кудзёлка. — Перад наведаўшымі нас хлопцамі і дзяўчатамі выступіў дырэктар каледжа Анатоль Пяткевіч. Затым былі арганізаваны і праведзены экскурсіі, майстар-класы па поварскім мастацтве і па кваліфікацыі швачка. Дарэчы, прыём на гэтую прафесію праходзіць раз у два гады, і ў 2020 годзе можна авалодаць дадзенай спецыяльнасцю. Актуальным і цікавым для юнакоў і дзяўчат стаў трэнінгавы занятак у рэсурсным цэнтры вытворчага навучання па спецыяльнасці «тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання». Вучні таксама змаглі ўбачыць дзейнасць бізнес-кампаніі «Эргана» і прыняць удзел у прафесійных пробах па прафесіі электразваршчык: усе жадаючыя паспрабавалі свае сілы і змаглі «зварыць» што-небудзь. Умовы навучання нашы госці ўбачылі падчас экскурсіі па самім каледжы, а тое, як арганізавана адукацыйная прастора, — падчас забаўляльнай праграмы ў маладзёжным цэнтры вольнага часу «7 Неба». Хачу адзначыць, што педагогі каледжа ўносяць значны ўклад у падрыхтоўку навучэнцаў, робяць усё магчымае, каб са сцен навучальнай установы выйшлі высокакваліфікаваныя спецыялісты і годныя грамадзяне нашай краіны. Упэўнена, што для многіх навучэнцаў каледж стане стартавай пляцоўкай, з якой у жыццё выйдуць тысячы запатрабаваных рабочых і спецыялістаў і будуць яшчэ больш умацоўваць эканоміку нашага раёна, нашай дзяржавы.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
Источник: Слава працы
Поделиться
Комментарии