Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

В период Рождества и после праздников у католиков происходит душепастырское посещение семей. Расписание

08.01.2020
У перыяд Божага Нараджэння і пасля свят у кожнай парафіі адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў — так званая каляда. Каляда — гэта перш за ўсё падзяка Богу за атрыманыя ласкі ў мінулым годзе і малітва аб апецы ў наступным, а таксама магчымасць асабістага знаёмства са святаром. Заходняя традыцыя, а таксама ўжо і наша, раіць пісаць на дзвярах дамоў, кватэр асвячонаю крэйдаю літары «С+М+В» + год альбо (K+M+B+год). Гэтыя першыя літары з лацінскага выразу: «Christus mansionem benedicat» («Няхай Хрыстус благаславіць дом»), а таксама першыя літары імёнаў трох мудрацоў. Цяпер візіт святара азначае не толькі благаслаўленне дома, але і сустрэчу пастыра з вернікамі. Для таго, каб дадзеная рэлігійная падзея прайшла належным чынам, неабходна стварыць адпаведныя ўмовы: заслаць стол белым абрусам, на якім будуць знаходзіцца крыж, свечка. Асаблівасцю душпастырскай сустрэчы з’яўляецца тое, што ў ёй павінна ўдзельнічаць уся сям’я (і толькі адна). Пастырскае наведванне мае характар хатняга набажэнства. Яно можа распачынацца з абраду благаслаўлення сям’і разам з супольнаю малітвай і разважаннем над Божым словам. Часам наведванне распачынаецца са спеву калядкі, якую разам з сям’ёй спявае і святар. Вітаючыся словамі «Спакой гэтаму дому», святар жадае, каб у гэтым доме пастаянна прысутнічаў Хрыстус, які сваім з’яўленнем на свет прынёс людзям спакой. Пасля гэтага прывітання адбываецца благаслаўленне ўсёй сям’і і дома з акрапленнем усіх прысутных асвячонаю вадою. Са святаром стараюцца сустрэцца ўсе члены сям’і. Гэта добры час для прыватных размоў са святаром, падчас якіх у хатняй атмасферы можна пачуць адказы на хвалюючыя пытанні. Ксёндз Андрэй КАЛЯДКА, настаяцель парафіі святых Пятра і Паўла, г. Капыль
У нашай парафіі наступны парадак каляды: Пачатак а 12.00 09.01.2020 – в. Чарнагубава, аг. Цімкавічы 10.01.2020 – в. Якубавічы, в. Руднае 11.01.2020 – аг. Мажа, в. Чырвоны Партызан 12.01.2020 – аг. Мажа (вул. Шастакі і  Зарэчча) 13.01.2020 – в. Печураны, в. Бабавенка, в. Бабоўня, в. Рымашы 14.01.2020 – в. Язвіны, в. Лоцвіны, аг. Лясное 15.01.2020 – в. Думічы, в. Слабада-Кучынка З 16.01.2020 па 17.01.2020 можна будзе запрасіць святара ў іншыя вёскі, ці калі хто не зможа прыняць у адпаведны час, але загадзя дамовіўшыся, ці ў Касцёле, ці па тэл. 8(029)284-38-13 18.01.2020 – г. Капыль да вул. Цімкавіцкай 19.01.2020 – г. Капыль ад вул. Цімкавіцкай.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей