62
(CMigrator copy 76)
30.12.2019
Адам Русак
З Новым
годам!
Віншуем з Новым годам мы
Землякоў Капыльшчыны!
Жадаем жа ў шчасці вам
Жыць шмат гадоў не злічаных!
Каб славіліся подзвігі
Пачэснаю адзнакаю,
І вы каб ганарыліся
Народнаю падзякаю.
Каб слава ваша птушкаю
Па свеце разляталася,
Каб творчымі жаданнямі
Ў вас сэрца разгаралася.
Каб цешыліся ў радасці
Вясёлымі, здаровымі,
Сям’ю павелічаючы
Да слаўнымі героямі.
Каб ленінскаю зоркаю
Ў вас хаты асвятляліся,
Каб песні ў іх вясёлыя
Ніколі не ўнімаліся.
Каб госці вас наведвалі
Шчаслівымі гадзінамі,
І рады былі вашымі
Вяселлямі, радзінамі.
Ад працы вашай шчырае
Наш край узбагачаецца.
Каб вы жылі на свеце так,
Як вам самім жадаецца.
Поделиться
Комментарии