Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Акция "Минщина спортивная. Зима" прошла в Копыльском районе

17.12.2019
Ва ўстановах адукацыі Капыльскага раёна 14 снежня праведзена 39 спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў. Як паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, гэта былі як унутрышкольныя спаборніцтвы па міні-футболе, турніры па шашках і настольным тэнісе, так і спартыўныя мерапрыемствы з удзелам бацькоў, гульнявыя праграмы, спартыўныя гадзіны. Напрыклад, у Грозаўскім ВПК д/с – СШ прайшоў дзень гімнаста. На базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Капыля імя Ц. Гартнага» адбыліся раённыя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве «Абаронца Айчыны». Усяго ў мерапрыемствах у Капыльскім раёне прынялі ўдзел 1837 навучэнцаў і 135 педагогаў. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей