Для вучняў старшых класаў пытанне выбару прафесіі заўсёды стаіць даволі востра. Таму сустрэчы з прадстаўнікамі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў бываюць вельмі дарэчы.
[caption id="attachment_83953" align="aligncenter" width="840"]
■ Падчас сустрэчы[/caption]
Днямі да навучэнцаў 10-11 класаў Пацейкаўскай СШ (аграрнага профілю) наведаліся старшы выкладчык Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Ілья Вінаградаў, галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Капыльскага райвыканкама Лідзія Бусел, спецыяліст па кадрах ААТ «Прагрэс 2010» Вольга Сай.
Сустрэча атрымалася надзвычай цікавай для школьнікаў. Яны даведаліся пра ўмовы паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. Ілья Аляксандравіч паведаміў таксама, якія спецыяльнасці можна атрымаць у акадэміі, расказаў, як бавяць свой вольны час студэнты, у якіх інтэрнатах жывуць. Пацвярджэннем сказанаму стаў відэафільм пра Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны.
Важную інфармацыю юнакі і дзяўчаты атрымалі і ад прадстаўніка райвыканкама. Лідзія Іванаўна пазнаёміла навучэнцаў аграрных класаў увогуле з сістэмай падрыхтоўкі спецыялістаў для АПК у нашай краіне, расказала, якія прафесіі, запатрабаваныя на рынку працы, можна атрымаць. Яна засяродзіла ўвагу школьнікаў і на магчымасці заключэння мэтавых дагавораў як з сельгаспрадпрыемствамі раёна, так і з упраўленнем райсельгасхарчу.
Прадоўжыла гэту думку і Вольга Сай, зрабіўшы акцэнт на патрэбу ў кадрах менавіта ў ААТ «Прагрэс 2010». Кіраўніцтва гаспадаркі зацікаўлена ў тым, каб калектыў папаўняўся маладымі спецыялістамі, і стварае для іх добрыя ўмовы працы.
Маргарыта САКОВІЧ
Комментарии