Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

68

На валейбольнай пляцоўцы

07.03.2010
[caption id="attachment_71" align="alignleft" width="240" caption="Пераможца спаборніцтваў – каманда СШ №2 з трэнерам Іванам Гурыновічам."][/caption] У мінулую суботу закончылася першынство раёна па валейболе сярод дзяўчат 1993 – 1994 гадоў нараджэння. У супрацьстаянні з гарадскімі сельскім школам прабіцца ў фінал даводзіцца ў даволі складанай барацьбе. Прычым, гэта тычыцца не толькі валейболу. Колькасць вучняў на вёсцы ніяк не параўнуеш з колькасцю ў адзінаццацігодках г. Капыля. Але ўсё ж такі трапляюцца каманды, якія бяруць не колькасцю,  а ўменнем. Гэта выснова справядлівая і для суботняга валейбольнага турніру. Усяго ў першынстве прынялі ўдзел 5 каманд. У фінальную частку прабіліся СШ №2 і Пацейкаўская сярэдняя школа. Момантамі сельскім валейбалісткам удавалася паказаць даволі нядрэнную гульню, але гараджанкі ў гэты дзень выглядалі больш упэўнена. У выніку за камандай СШ №2 засталіся дзве партыі і – тытул пераможцы спаборніцтваў. Валейбалісткі з Пацеек сталі другімі. А ў папярэдняй гульні ў барацьбе за трэцяе месца змагаліся Смаліцкая і Жыліхаўская СШ. З лікам 2:1 па партыях перамагла жыліхаўская каманда. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей