Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

39

В Копыльском районе активизировалась работа наблюдательных комиссий

06.12.2019
Пажары з гібеллю людзей адбыліся ў Пухавіцкім і Лагойскім раёнах. Паводле інфармацыі МНС, 2 снежня на момант пажару ў в. Блонь Пухавіцкага раёна ў доме знаходзіліся 34-гадовая жанчына (гаспадыня дома), 37-гадовы брат яе мужа і дзевяць дзяцей. Дзеці пакінулі дом самастойна да прыбыцця падраздзяленняў МНС. У доме выратавальнікі знайшлі загінулых гаспадыню дома і дзевера. 11-гадовая і 13-гадовая дочкі гаспадыні дома былі дастаўлены ў бальніцу з тэрмічнымі апёкамі. У вёсцы Сялец Лагойскага раёна ноччу 1 снежня гарэў дом. Справіўшыся з агнём, выратавальнікі знайшлі целы трох загінулых. Іх асобы ўстаноўлены. Гэта хлопцы 21 і 24 гадоў, а таксама 18-гадовая дзяўчына. Дом, які гарэў, быў нежылым. Прычына ўзгарання і смерці маладых людзей устанаўліваецца. З наступленнем халадоў актывізавалася работа назіральных камісій на Капыльшчыне. Акрамя спецыяльна адведзеных дзён на працягу тыдня яны працуюць і ў выхадныя. Здаецца, што з прыходам халадоў больш горача шугае агонь у печах, усё больш актыўна насельніцтва карыстаецца бытавымі абагравальнікамі і іншымі электрацеплапрыладамі. Практычна ўсе яны з’яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі. Каб выключыць умовы для ўзнікнення ўзгаранняў у жылых дамах, праводзіцца комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспекі вяскоўцаў і іх маёмасці, асабліва праблемных катэгорый грамадзян. Адным з дзейсных метадаў прадухілення магчымага ўзнікнення пажару з’яўляецца прафілактычная работа назіральных камісій. Так, на тэрыторыі Капыльскага сельсавета камісіі адведзена важная роля ў прафілактыцы пажараў у жыллёвым фондзе. Згодна з палажэннем, у яе склад уваходзяць супрацоўнікі РАНС, РАУС, работнікі адукацыі, сацыяльнай абароны, аховы здароўя, прадстаўнікі органаў мясцовага самакіравання і іншых структур. Як паведаміла старшыня Капыльскага сельвыканкама, старшыня камісіі Вольга Купрыенка, за мінулыя суботу-нядзелю членамі камісіі наведана 91 домаўладанне ў аг. Скабін, вёсках Дусаеўшчына і Вялешына. Выяўлены факты парушэння пажарнай бяспекі домаўладальнікамі і выпісана 10 прадпісанняў аб ліквідацыі недахопаў. Пераважна яны датычыліся стану пячнога ацяплення і электраправодкі. За два дні назіральнай камісіяй Бабаўнянскага сельвыканкама абследаваны 57 домаўладанняў, у якіх пражываюць адзінокія, асацыяльныя грамадзяне, мнагадзетныя сем’і і тыя, што выхоўваюць непаўналетніх дзяцей, і іншыя катэгорыі. У поле зроку трапілі жыхары аграгарадкоў Пясочнае, Лясное, вёсак Лоцвіны і Бабоўня. Падчас абследавання асаблівых парушэнняў не выяўлена. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей