У пятніцу, 24 чэрвеня, на Капыльшчыну з сяброўскім візітам прыбыла дэлегацыя Ёнікшскага раёна Літоўскай Рэспублікі. Ганаровых гасцей на мяжы Капыльшчыны і Случчыны з хлебам-соллю сустракалі прадстаўнікі раённай “вертыкалі” на чале са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Марыяй Сандрозд і намеснікам старшыні райвыканкама Алай Раеўскай. Ужо ў Капылі літоўскіх сяброў вітаў старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня і яго намеснікі. Пасля абмену памятнымі падарункамі адбылася размова аб сацыяльна-эканамічным развіцці, далейшым супрацоўніцтве нашых рэгіёнаў. У рамках двухдзённага візіту госці наведалі некаторыя ўстановы Капыльшчыны, а літоўскі самадзейны калектыў выступіў з канцэртамі ў аграгарадках Быстрыца, Пясочнае і прыняў удзел у абласным свяце гульні і гумару “Капыльскія пацехі”.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
НА ЗДЫМКУ: Падчас прыёму дэлегацыі Ёнікшскага раёна.
Фота аўтара
Комментарии