Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

52

ОАО «Тимирязевский»: работать с энтузиазмом и оптимизмом

20.11.2019
На дадзены момант агульная зямельная плошча ААТ «Ціміразеўскі» складае звыш 11 тысяч га. З  іх сельгасугоддзяў — звыш 10 240, у тым ліку ворыва — 7530. Асноўная вытворчасць, на якой спецыялізуецца гаспадарка, — вырошчванне збожжавых культур і малочны напрамак. [caption id="attachment_83363" align="alignleft" width="232"] ■ Дырэктар Віталь Гаўрыс[/caption] З лютага гэтага года сельгаспрадпрыемства ўзначальвае Віталь Гаўрыс, які да гэтага тут працаваў галоўным аграномам. Як прызнаецца Віталь Іванавіч, у «Ціміразеўскі» ён трапіў, можна сказаць, выпадкова. Пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі шукаў работу па спецыяльнасці. І якраз было месца ў нашым раёне. Сам жа Віталь вырас у Клецкім раёне, з дзяцінства марыў звязаць сябе з сельскай гаспадаркай. І вось мара ажыццявілася: месца працы знаходзіцца ў 50 км ад роднага аграгарадка Галынка. Калі прадоўжыць расказ пра сельгаспрадпрыемства, то сёлета аграрыі ААТ «Ціміразеўскі» збожжавыя ўбіралі на больш чым 3200 гектарах — на адной з самых вялікіх плошчаў у раёне. Перш за ўсё накіраваліся камбайны на рапсавыя палеткі, якія займалі ў гаспадарцы 565 гектараў. «Рапс — культура патрабавальная да абмалоту, капрызная, — адзначае дырэктар сельгаспрадпрыемства Віталь Гаўрыс. — Але нашы механізатары ўжо спрактыкаваныя ў няпростых працоўных буднях, апантаныя работай і жаданнем выканаць яе «на выдатна». Таму аднымі з першых у раёне ў сціслыя тэрміны справіліся з даведзеным заданнем. Да таго ж атрымалі даволі добры  ўраджай — 26 ц/га, сабралі 1470 тон масланасення». Адразу ж пасля рапсу перайшлі да ўборкі збожжавых. Усяго сёлета на жніве былі задзейнічаны 11 камбайнавых экіпажаў. Нагрузка на адзін складала 346 гектараў (гэта таксама адна з найбольшых у раёне). Валавы збор — 10 125 тон пры сярэдняй ураджайнасці 31 ц/га. Тон у рабоце задавалі маладзёжныя экіпажы. Напрыклад, першым, хто ў раёне намалаціў дзве тысячы тон збажыны, стаў экіпаж у складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі. [caption id="attachment_83362" align="aligncenter" width="840"] ■ Маладзёжны экіпаж-«двухтысячнік» у складзе Аляксандра Майсы і Сяргея Сямашкі[/caption] Хлопцы ўжо трэці год запар працуюць разам і заўсёды займаюць лідзіруючыя пазіцыі. На ўборцы кукурузы на зерне добрыя паказчыкі ў другога маладзёжнага экіпажа ў складзе Аляксандра Дзелюковіча і Васіля Жылко. [caption id="attachment_83361" align="aligncenter" width="840"] ■ Маладзёжны экіпаж у складзе Аляксандра Дзелюковіча і Васіля Жылко[/caption] «Усе нашы працаўнікі вельмі адказна адносяцца да даручанай справы, — падкрэслівае Віталь Гаўрыс. — Яны разумеюць, што працаваць трэба з энтузіязмам, аптымізмам і ўпэўненасцю». На адвозцы збожжа, як заўсёды, вызначаліся вопытныя вадзіцелі Мікалай Маркоўскі і Мікалай Канончык. [caption id="attachment_83360" align="aligncenter" width="526"] ■ Вадзіцель Мікалай Маркоўскі[/caption] А вось лепшым у раёне механізатарам на кормаўборачным камбайне названы Уладзімір Казакевіч, які нарыхтаваў звыш 26 000 тон кармоў у пераразліку на зялёную масу, больш чым на 3800 га ўнёс мінеральных угнаенняў. Таму за добрасумленную шматгадовую працу (15 гадоў у адным калектыве), асабісты ўклад у развіццё сельгасвытворчасці перадавік прадстаўлены да ўзнагароджання Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Дарэчы, у 2015 го-дзе ён быў удастоены Ганаровай граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі, у 2018 годзе — Ганаровай граматы Капыльскага райвыканкама. [caption id="attachment_83364" align="aligncenter" width="500"] ■ Механізатар Уладзімір Казакевіч[/caption] Калі гаварыць пра жывёлагадоўлю, то ў ААТ «Ціміразеўскі» маецца звыш 5943 галоў буйной рагатай жывёлы, з агульнага пагалоўя 2257 галоў складае дойны статак. За 10 месяцаў гэтага года прырост надояў малака склаў 115,5% да ўзроўню мінулага года, таварнасць таксама павысілася з 84,9% да 89,4%. У сельгаспрадпрыемстве пастаянна на высокім узроўні наладжана работа тэхнікаў па штучным асемяненні кароў. Вось і сёлетні раённы конкурс выявіў двух спецыялістаў-пераможцаў з адной гаспадаркі: другое месца заняла Наталля Вішнеўская, трэцяе — Марына Бельская (дарэчы, яна таксама сёлета прадстаўлена да ўзнагароджання Падзякай старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, стаж работы ў галіне — 25 гадоў). [caption id="attachment_83359" align="aligncenter" width="840"] ■ Тэхнікі-асемянатары Наталля Вішнеўская і Марына Бельская[/caption] Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей