Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

91

ОАО «Скабин»: вернуть утраченные позиции

20.11.2019
Менавіта на гэта накіравана дзейнасць маладога кіраўніка сельгаспрадпрыемства Аляксандра Хвіцько. [caption id="attachment_83327" align="alignleft" width="279"] ■ В.а. дырэктара Аляксандр Хвіцько[/caption] Родам Аляксандр Вячаслававіч з Нясвіжчыны. Лёс свой звязаў з агранаміяй. Спачатку вучыўся ў Мар’інагорскім агратэхнічным каледжы, потым — у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «вучоны-аграном». У 2010 годзе па размеркаванні трапіў у саўгас «Лясное», дзе працаваў галоўным аграномам, першым намеснікам дырэктара па раслінаводстве і кормавытворчасці. Са жніўня 2019 года прыняты ў ААТ «Скабін» намеснікам дырэктара па раслінаводстве. Крыху больш чым месяц займае пасаду в.а. дырэктара вышэйназванага сельгаспрадпрыемства. Аляксандру Вячаслававічу ёсць на каго раўняцца. Яго бацькі таксама аграномы, дзядуля, якому споўнілася 80 гадоў, 54 з іх адпрацаваў на трактары ў эксперыментальнай базе «Ганусава». Таму любоў да зямлі  спадчынная. У практыцы маладога агранома было стварэнне эксперыментальных палёў, а гэта даказвала, што землі ўрадлівыя, толькі трэба выпрацаваць тэхналогію і яе захоўваць. Трэба працаваць разам, каб не было падзелу на маё і не маё. Пра паспяховую працу скабінскіх аграрыяў, славу былога калгаса «Рассвет» і яго кіраўніка Анатоля Мікалаевіча Буцько Аляксандр Вячаслававіч добра ведае. Вельмі хацелася б, каб гэтыя пазіцыі не былі страчаны. Трэба сказаць, што сітуацыя крыху паляпшаецца, асабліва гэта заўважана ў раслінаводстве. Як адзначыла эканаміст гаспадаркі Зоя Квіткевіч, сёлета ўраджайнасць збожжавых склала 30,9 ц/га (летась была 21,7 ц/га), нарыхтавана 16,5 ц к.адз. кармоў на ўмоўную галаву жывёлы (15,5). Выручка ад рэалізацыі прадукцыі раслінаводства за 9 месяцаў гэтага года склала 5622 тыс. рублёў. [caption id="attachment_83325" align="aligncenter" width="500"] ■ Механізатар Дзмітрый Паўлюшчык[/caption] У жывёлагадоўлі сітуацыя крыху горшая. Надоі малака ніжэй, чым летась (у сярэднім дояць па 10 кг малака ад каровы). Сярэднясутачныя прывагі на вытворчасці мяса на  31 г большыя, чым на канец мінулага года. Вядзецца работа па атрыманні прыплоду. Што ж яшчэ робіцца для выпраўлення сітуацыі? Як расказаў Аляксандр Хвіцько, вялікае значэнне надаецца раздзяленню жывёлы згодна з яе фізіялагічным станам. Ад таго, колькі малака яны даюць, будзе залежаць колькасць канцэнтраваных кармоў, якіх у гаспадарцы не так багата. [caption id="attachment_83324" align="aligncenter" width="500"] ■ Механізатар Аляксандр Грынкевіч[/caption] Адпаведна праводзяцца кантрольныя дойкі, для даярак прайшла спецыяльная вучоба па апрацоўцы вымені для змяншэння колькасці саматычных клетак, вялікая ўвага надаецца і лячэнню статка. Галоўны ўпор цяпер і ўсю зіму будзе рабіцца на жывёлагадоўлю. За кожнай фермай замацаваны адказны спецыяліст, які кантралюе тэхналогію даення. [caption id="attachment_83326" align="aligncenter" width="840"] ■ Эканаміст Зоя Квіткевіч з галоўным бухгалтарам Кацярынай Карпяленяй[/caption] Вядома ж, неабходна абнаўленне пагалоўя. Бо ў статку ёсць каровы, якія даюць і 30 кг, і 3-4 кг. На паток трэба паставіць выбыццё і прыбыццё жывёлы. Але для гэтага неабходны гады. Асноўны ўпор робіцца і на захаванне тэхналогіі кармлення. З гэтым пакуль што цяжкавата. У рацыён уводзяць салому, прымяняюць змешванне. Паўтарагадовы запас кармоў у сельгаспрадпрыемстве пакуль нельга атрымаць. Мяркуюць, што ў наступным годзе да 600 га канюшыны дабавяць яшчэ 350 га, што дазволіць залажыць гадавы запас кармоў. [caption id="attachment_83328" align="aligncenter" width="840"] ■ Калектыў МТФ «Скабін»[/caption] Для таго, каб палепшыць эканамічнае становішча гаспадаркі, новы кіраўнік шмат увагі надае захаванню дысцыпліны. Таму некаторыя сыходзяць, так бы мовіць, з дыстанцыі. Але трывалы касцяк застаецца. У іх ліку дырэктар вылучыў механізатараў Дзмітрыя Паўлюшчыка, Аляксандра Грынкевіча, маладога спецыяліста – галоўнага агранома Яўгена Есьмана, зладжанасцю вызначаецца калектыў малочнатаварнай фермы ў Скабіне, які ўзначальвае Алена Квач. Сяргей КОЗЕЛ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей